Сьвінтаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьвінтаўт, Сьвентальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сьвіндальт або Сьвітальд (Swindolt[1], Switald) і Валтсьвінт (Waltswind[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Сьвінцейка, Швендэр, Сьвентагал; германскія імёны Schwindtke, Schwender, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theutsuint (Theut-suint)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Suientoldius (1641 год)[7]; Марына Киселевна Свентолдычовна Дорогиницъкая (15 кастрычніка 1641 году)[8]; панъ радный короны Полское Адамъ Свентолдичъ Кисель (7 студзеня, 23 лютага, 16—18 сакавіка, 23 сакавіка, 24 красавіка і 1 траўня 1648 году)[9]; Swiętoldyczow Kisielow… Alexander Swientoldycz Kysiel… Dymitr Swiętoldycz Kysiel (11 траўня 1646 году)[10]; Stanisław Szumkiewicz Swintowt (1698 год)[11][12].

Remove ads

Носьбіты

Кісялі Сьвентальдзічы гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні ў Кіеўскім ваяводзтве

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads