Швендэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Швендэр, Сьвіндэр (Свэндар, Сьвінтар), Сьвідэр (Швыдэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сьвіндэр або Сьвітэр, пазьней Сьвідэр, Швэндэр або Швідэр (Swindheri, Suither, Swyter[a], Swidher[1], Schwender[2], Schwieder[3]) і Герысьвінд (Heriswind) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Сьвінцейка, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwindtke, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].

У 1617 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Wilhelmus Schwieder… Nobiles Borussi[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земянин мелницкий Миколай Свидер… тот Свидер (9 кастрычніка 1525 году)[10]; Кгермонт Свинторовичь, князь жмутский и литовский («О плюндрованю руского панства от литвы»)[11]; Kazimierz Swendorowicz[12]; reverendus pater Bonaventura Szwyder (1706 год)[13]; Swiderszczyzna (1744 год)[14]; Laurentius Szwenderowicz (12 студзеня 1777 году)[15]; Dorotha Szwendrowa (2 чэрвеня 1782 году)[16]; Jan Świnder (1798 год)[17]; Piotr Aleksander Świdorowicz (1814 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

  • Ваўжынец Сьвідэр (Wawrzyniec Świder) — познанскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1621 годзе[19]

Сьвідаровіч (Swidorowicz), Сьвідэр (Swider) і Сьвідарэвіч (Swiderewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

У былым Жамойцкім старостве існуюць вёскі Швэндрышкі і Швінтрышкі, на гістарычнай БраслаўшчынеШведэрышкі, на гістарычнай РэччычынеСьвідзера. Назву Сьвідэршчына маюць хутар на гістарычнай Браслаўшчыне і вёска на гістарычнай Аршаншчыне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Swyterestorp

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads