Максім Вітус

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Вітус
Remove ads

Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989 году, Ваўкавыск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Футболам пачаў займацца зь веку 15 гадоў. Выхаванец ваўкавыскай раёнай комплекснай ДЮСШ. Сваю прафэсійную кар’еру распачаў у 2007 годзе ў менскім клюбе МТЗ-РІПА, падчас выступаў за які праходзіў стажыроўку ў шатляндзкім «Гартсе».

2 лютага 2012 году пасьля расфармаваньня менскага клюбу падпісаў двухгадовую дамову з гарадзенскім клюбам «Нёман»[4]. У сэзоне 2013 году некаторы час выкарыстоўваўся як флянгавы паўабаронца, але пазьней вярнуўся на звыклую пазыцыю левага абаронцы. У кастрычніку 2014 году быў на праглядзе ў казаскім «Кайсары»[5], але пазьней вярнуўся ў Горадню. У сьнежні 2014 году быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клюбу[6].

У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[7]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2016 году перайшоў у харвацкі клюб «Спліт», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году[8]. У лістападзе 2016 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з «Сплітам»[9]. Пасьля зыходу Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клюбаў.

У лютым 2017 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[10]. У складзе берасьцейскай каманды быў асноўным левым абаронцам. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт зь берасьцейцамі да канца 2020 году[11]. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў праз траўму. У сьнежні 2019 году пакінуў берасьцейскі клюб[12], аднак у студзені 2020 году вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[13]. У сэзоне 2020 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2020 году разам з большасьцю асноўнага складу пакінуў берасьцейскі клюб. Пазьней, завяршыўшы кар’еру ў футболе, і пааў працаваць у сфэры IT[14].

Міжнародная

Мае на сваім рахунку выступы за юнацкую зборную Беларусі, у складзе якой станавіўся пераможцам мэмарыялу Гранаткіна ў 2007 годзе. Быў заяўлены ў якасьці гульца зборнай краіны на Алімпійскія гульні ў Лёндане, аднак з прычыны траўмы на футбольным спаборніцтве не выступаў[15]. На турніры ў заяўцы яго замяніў Максім Скавыш.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads