Максім Скавыш

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Скавыш
Remove ads

Максім Скавыш (нарадзіўся 13 лістапада 1989 году, Менск) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за клюб «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена». З 2007 году пачаў гуляць за барысаўскі БАТЭ. У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году напачатку даў галявы пас Радзівонаву, а напрыканцы матчу і сам забіў гол.

У сакавіку 2012 году разам зь Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў бабруйскую «Белшыну»[5], якую пакінуў у лістападзе 2012 году[6]. У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду калінінградзкай «Балтыцы» да 31 траўня 2013 году[7]. У траўні 2013 году «Балтыка» набыла правы на Скавыша ў БАТЭ і ён падпісаў з калінінградзкім клюбам кантракт на два гады[8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Гапаэль» з Кфар-Савы[10]. У студзені 2017 году пакінуў «Гапаэль» і вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[11]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[12]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году зарабіў на свой рахунак 11 галоў у Найвышэйшай лізе, зь іх 8 па выхадзе на замену.

У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасьні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[13]. У сэзоне 2020 году стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў абраны футбалістам года Беларусі. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[14]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[15] і далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ»[16]. Па вяртаньні ў Жодзін зноў пачаў шмат праводзіць галоў, часта пасьля выхаду на замену. Стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату 2024 году, маючы на сваім рахунку 15 галоў.

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у браму зборнай Ісландыі. З 2011 году гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 году выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Эстоніі. Пасьля 2014 году доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 году зноўку патрапіў у каманду пасьля таго, як яе ачоліў галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Remove ads

Узнагароды і дасягненьні

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012

Асабістыя:

  • Футбаліст году Беларусі: 2020
  • Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі: 2020
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2019, 2020, 2021, 2022
Remove ads

Статыстыка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads