Максім Талейка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максі́м Тале́йка (нар. 20 лютага 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гораду Стоўпцы, кар’еру пачаў у клюбе Другой лігі «Гарадзея». Сэзон 2011 году правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў гульцом «Іслач». У студзені 2013 году перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 году выйграў бронзавыя мэдалі Кубка рэгіёнаў УЭФА.

У чэрвені 2014 году «Іслач» скасавала кантракт з Максімам празь ягоны несанкцыяваны выступ у складзе стаўпецкага «Нёмана» у Кубку Менскай вобласьці[2]. У жніўні таго ж году папоўніў склад «Смаргоні»[3], але ніводнага разу не зьявіўся на полі.

У 2015 годзе стаў гульцом клюба «Крумкачы». Пачатак сэзону прапусьціў з прычыны траўмы, але пазьней пачаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасьня 2015 году падчас матчу супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю[4]. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Найвышэйшую лігу. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы сталічнага клюбу. 21 красавіка 2017 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі зь лікам 2:3.

У жніўні 2017 году перайшоў у «Слуцак»[5]. Да канца сэзону 2017 правёў за слуцкі клюб чатыры матчы, пераважна выходзячы на замену. У сьнежні 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6]. У студзені 2018 году падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[7]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 году пачынаў трэнавацца зь «Іслаччу», аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам[8] і выправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», зь якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца не пажадаў пераязджаць у іншы горад і ў красавіку 2019 году далучыўся да сталічнага НФК[10], дзе стаў адным з асноўных гульцоў. У студзені 2020 году пакінуў НФК[11].

У сакавіку 2020 году далучыўся да кыргыскага клюбу «Каганат»[12], аднак гэтак і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, узмоцніўшы склад «Смаргоні»[13]. У студзені 2021 году стаў гульцом камбаджыйскага клюбу «Ангкор Тайгер»[14]. Пакінуў каманду ў лістападзе 2021 году[15], аднак сам застаўся жыць у Камбоджы[16].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads