Макс Фрыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макс Фрыш (па-нямецку: Max Frisch; 15 траўня 1911 — 4 красавіка 1991) — швайцарскі раманіст і драматург, які высока ацэнены ў пасьляваеннай нямецкамоўнай літаратуры.


Remove ads
Біяграфія
Бацька Фрыша быў архітэктарам, маці служыла гувэрнанткай. Вучыўся з 1930 па 1932 год у Цюрыскім унівэрсытэце — вывучаў германістыку. Пасьля сьмерці бацькі кінуў вучобу й паступіў на службу газэтным рэпарцёрам. Тым часам піша «Юрг Рэйнгарт» (1934) і «Адказ з цішыні» (1937). У 1936 годзе паступае на архітэктурнае аддзяленьне Цюрыскай вышэйшай тэхнічнай школы й канчае яго ў 1940-м годзе. У гэты ж пэрыяд ён чытае раман Готфрыда Келера «Зялёны Генрых» і расчароўваецца ва ўласнай творчасьці.
Падчас другой сусьветнай вайны Фрыша заклікаюць у войска, дзе ён пачынае весьці дзёньнік, які публікуе ў 1940-м годзе пад назвай «Лісткі з рэчавага мяшка», затым зьяўляецца раман «J’adore ce qui me brule», які з францускага перакладаецца як «Люблю тое, што мяне спальвае».
Нягледзячы на празаічную дзейнасьць, Фрыш зарабляе на жыцьцё да 50-х гадоў працай архітэктара. Пачынаючы з другой паловы 40-х гадоў Фрыш працуе для тэатра й піша п’есы: «Санта Крус», «Яны зноў сьпяваюць», «Кітайская сьцяна» й шматлікія іншыя.
Сусьветную вядомасьць Максу Фрышу прынесьлі тры раманы: «Штылер» (1954), «Homo Faber» (1957) і «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964).
У 60-е гады Фрыш шмат падарожнічае, наведвае Японію, ЗША й іншыя краіны. У 1972 годзе ён пасяляецца ў Бэрліне, а напачатку 80-х гадоў перасяляецца ў ЗША, дзе жыве ў Нью-Ёрку са сваёй спадарожніцай жыцьця Эліс Лок-Керы, якой ён прысьвячае частку сваіх дзёньнікаў. Гэтыя дзёньнікі, знойдзеныя ў архівах яго сакратаркі, апублікаваны ў сакавіку 2010 году. У іх месьцяцца разважаньні пра жыцьцё ў ЗША падчас прэзыдэнцтва Роналда Рэйгана[3].
Remove ads
Працы
Раманы
П’есы
Беларускія пераклады
- Гісторыя пра Ізідора // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads