Малочкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мало́чкі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 36 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 891 дзесяціна[3]. У 1886 року 357 жыхароў, 35 двароў, Георгіеўская царква[4], піцейны дом; на пачатку XX стагодзьдзя 437 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[6], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[7].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 386 жыхароў (перапіс); 1999 год — 197 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 175 жыхароў, 85 гаспадарак; 2005 год — 167 жыхароў, 77 двароў[8]; 2010 год — 123 жыхары
Транспарт
Турыстычная інфармацыя
- Братэрская магіла савецкіх воінаў і партызанаў (1941—1944), абэліск (1955)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads