Манейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манейка, Маніка (Манік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Маніка або Манека (Manniko, Mannecho, Maneca[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].
У Прусіі бытавала імя Маніка (Манека, Манка): Maneke (1340 год)[6], Manike (1344 год)[6], Manke (1344 і 1451 гады)[6]. На захад ад Караляўцу шырока бытавала прозьвішча Manneck[7].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Манэка (Maneke) і Маніка (Manicke)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моникгирду Монеико а Сибир[9], Монику семъица[10], три чоловеки подле его у Ятвезкомъ, на имя: Тоа, Свирпля а Монеика[11] (1440—1492 гады); homines… primus Moniko (1492 год)[12]; в Городенъском повете далъ ему землицу пустовъскую жъ, на имя Монеикову (22 кастрычніка 1503 году)[13]; Borysz Manykowicz… Kuszma Manykowycz… Jakym Manyeyko (1552—1555 гады)[14]; село Маниковичи (1554 год)[15]; Woytko Moniko (2 траўня 1558 году)[16]; Моники… Собехъ Монико (1567 год)[17]; sioło Koniuchy… Moneiko Nowosed (18 жніўня 1574 году)[18]; Antoni Manikiewicz (10 лютага 1791 году)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Манік (Монік) — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Дамінік Манейка — васіліскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[20]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads