Манігерд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Манігерд (Манігірд, Мангірд, Манкірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Монгерд (Монгірд)[a].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Манігард або Мангерд (Manegardus[1], Manigard[2], Mangerðr) і Гартман (Gartmann[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Арман, Дзерман, Есьман; германскія імёны Arman, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Монгірд (Mongird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моникгирду Монеико а Сибир[9], Моникгирду два чоловеки[10] (1440—1492 гады); Venceslao Mongirdowicz (18 сакавіка 1442 году)[11]; Алексанъдру Монъкгирдовичу (9 лютага 1486 году[12], 27 сакавіка 1486 году[13], 23 лістапада 1486 году[14], 17 сакавіка 1488 году[15]); nos domini nobiles videlicet Venczeslaus Mongirdowycz (10 красавіка 1486 году)[16]; панъ Александро Монкгирдовичъ (17 ліпеня 1494 году[17], 29 сакавіка 1495 году[18]); у Каспора Монкгирдовича (22 сакавіка 1499 году)[19]; in Meracz Mongyrdovicz… Meracz Mongirdovicz (1500 год)[20]; ego Venceslaus Monygyrdovycz heres in Merecz (25 чэрвеня 1500 году)[21]; in domo nobilis domini Alexandri Mongirdovicz (27 сакавіка 1507 году)[22]; in Maracz Monigyerdovycza (1508 год)[23]; Станислав Монкирдовичъ[24], Бартошъ Монкгирдовичъ… Антонъ Монкгирдовичъ[25], Якубъ Монкгирдовичъ[26], Петръ Монкгирдовичъ[27] (1528 год); землю Монкгирдовщину (1537 год)[28]; od ziem panow Mongierdowiczow… panow Mongierdowiczow (4 сьнежня 1554 году)[29]; Bartłomiey z Mingaiła Mongird… Bartłomiey Jurewicz Mongird[30], Bartłomiey Mongird… Maciey Mongird… Stanisław Mongird[31] (20 кастрычніка 1655 году); Piotr Mongiert (2 сакавіка 1724 і 4 траўня 1725 году)[32]; Michał Mongirt (8 лютага 1769 году)[33]; Michał Mągiert (21 жніўня 1780 году)[34]; Franciszek Mongirt (11 лютага 1784 году)[35]; Michał Mongird (9 лютага 1785 году)[36]; Michał Mongird, Wincenty Mongird (6 лютага 1786 году)[37]; Antoni Mongirtt (9 лютага 1791 году)[38]; do przyiaciela swego Antoniego Mongierda (1812 год)[39].

Remove ads

Носьбіты

  • Манігерд — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Аляксандар Мангердавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486—1495 гадох
  • Барташ і Антон Мангердавічы — высакадворскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Якуб Мангердавіч — курклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Пётар Мангердавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Марцін Якубавіч Монгерд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[40]
  • Войцех, Юры, Станіслаў, Жыгімонт, Ян, Стэфан і Мацей Багданавічы Монгерды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1598 годзе[41]

Монгерды гербу Вадвіч — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[42], які меў уладаньні на Жамойці[43].

Монгірды або Монгерды (Mongird, Mongierd) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[44].

Монгірд (Mongird) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[45].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads