Ман
прозьвішча (Mann) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ман (Мань), Ма́на — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Manno або Ман (Manno, Mano, Mann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ман- паходзіць ад гоцкага manna[2], германскага man 'чалавек'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Манейка (Маніка, Манік), Маніла (Маніль, Манель), Манівід, Манівін, Мангайла (Мангейла, Мангель), Манігерд, Мангін, Мангуд, Манят (Манат), Манар, Альман, Яман (Аман), Арман (Арыман), Балтман (Больман), Бутман, Бушман, Вейдман (Вейдэман), Відзіман, Віліман, Вісман, Вольман, Гайдэман, Гайліман (Галеман, Гельман), Гартман (Гертман, Эртман, Эрдман), Гатман, Гельман, Гельтман, Керман (Герман), Герман (Гірман, Гарман), Гіман, Гудман (Гутман), Дальман, Дзірман (Дырымен, Дзерман, Цірман), Доман, Есьман (Ясьман, Ешман, Эсьман), Ішман, Караман (Карман), Кільман, Нарман, Асман (Осман, Ашман), Парман, Перман, Ратман, Рыман, Саламан (Сальман), Сарман (Шараман), Скірман, Судман, Сурман, Тарман, Тыдман (Дытман), Урман, Эйман (Эйхман), Эйсман, Эйтман, Эльзман. Адзначаліся германскія імёны Mannecho (Manniko), Manila (Mannila, Mannel), Manvidus, Manewine, Manigel, Mangerðr (Manegardus), Mannikin, Mangod, Mannato, Manerius, Alman, Aman, Arman (Ariman), Baldman (Bollmann), Buthmann, Bussman, Weidman (Weideman), Widiman, Wiliman, Wisman, Wolman, Geidemann, Gailamanns (Galiman, Gelman), Hartman (Hertman, Ertman, Erdmann), Hadoman, Hallmann, Heltmann, Kerman (German), Hermann (Hiriman, Harimann), Gimiman, Gudman (Guotman), Dalman, Direman (Deormann, Derman, Tiermann), Domann, Eschmann (Esmann), Issmann, Karaman (Carman), Killman, Norman, Osman (Asman), Parmann, Perman, Ratman, Rimann, Salaman (Salman), Saraman, Scirman, Sudhman, Surmannus, Tormann, Tiedmann (Ditman), Urmann, Eimann (Eichmann), Eismann, Eitmann, Elsmann.
Адпаведнасьць імя Ман германскаму імю Mannus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Maneta, Manejta, Manita[9].
У Прусіі бытавалі імёны Maneke / Manike / Manke[b] (1340, 1344, 1344 і 1451 гады)[11], Manata / Maniuth / Manyoth[c] (1339, 1347 і 1465 гады)[13][11], Manith[d] (каля 1306 году)[11], Manauste (1334 год)[14], Monawdt[e][17], Manegaude[f][11], Maneyte (1398 год)[14], Manemer / Manemir / Manimer[14], Mantot[g] (1347 і 1348 гады)[11], Allemanne[h] (1337 год)[23], Artman[i][25], Eyman[j] (1387 год)[27], Gaylemanne / Geileman[k] (1379 і 1540 гады)[29], Girman / German[l] (1352 і 1405 гады)[31], Kuseman[m] (1306 год)[33], Permane / Permenne[n] (1302 і 1373 гады)[35], Wydeman[o][37]. У 1638 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Manut… Regiomontani Borussi, у 1648 годзе — Christianus Man, Tilsensis Borussus, у 1650 годзе — Christianus Mannius, Tilsa-Prussus[38]. У Папскай сэмінарыі ў Вільні ў 1584 годзе навучаўся прус Герман Мануман (Herman Manuman)[39].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… купець… Моны (Аповесьць мінулых часоў)[40]; coram Many pop (1501 год)[41]; presbitero scismatico Many (1502 год)[42]; людей нашыхъ Кремяницъкого десятъка Волковыиского ж повета, на имя… а в Мана (25 ліпеня 1503 году)[43]; осмъ чоловеков на имя Ман Стативчичъ (1 верасьня 1512 году)[44]; в боярина городеньского Маня Глимъбовича (1 студзеня 1522 году)[45]; Степанъ Маневичъ самъ. Грин Маневичъ самъ[46], Грин а Ман Заньковичи[47] (1528 год); у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи, на имя Ман Монкевич… Мань Мацулевичъ (23 траўня 1539 году)[48]; пристав ламанскии Петръ Манович (1 ліпеня 1542 году)[49]; Marczyn, Man, Pasko Chomuthowyczey… Man Chodyczycz… Man Dymythrowicz… Man Jeremyewycz (1552—1555 гады)[50]; село Моневичи (1554 год)[51]; Iwanu Maniewiczu… Denis, Iwassko, Kuzma a Wasil Maniewici (1558 год)[52]; Man Pilipowicz (1561—1566 гады)[53][p].
Remove ads
Носьбіты
- Мань Глімбовіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1522 годзе
- Сьцяпан і Грын Маневічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ман Занькавіч — пінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Томас Ман (1875—1955) — нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
Маны — парафіяне царквы ў Сьвіслачы (Меншчына) на 1889—1892 гады[74].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Манявічы.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -ман- і -мант- зь летувіскай мовы manýti 'думаць, меркаваць', manùs 'з добрай памяцьцю; кемлівы, вынаходлівы', mantùs 'здольны, разумны, мудры; хітры; умелы, спрытны; прыгожы'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам manýti упершыню фіксуецца толькі ў прускім слоўніку 1870—1874 гадоў[5], manùs — толькі ў слоўніку 1897 году[6], слова mantùs фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[7])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Manniko (Mannecho)[10]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Mannato[12]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Manneto[12]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Mantat[21]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Alaman, пазьнейшае Alemann[22]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Artman (< Hardman)[24]
- Адзначалася германскае імя Eimann[26]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gailamanns[28]
- Адзначалася старажытнае германскае імя German[30]
- Адзначалася германскае імя Cosman (Gossmann)[32]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Berman[34]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Videman (Widiman)[36]
- Таксама:
- Манянт (у гістарычным гоцкім арэале адзначалася імя Manendus[54]): Монянту чоловекъ (1440—1492 гады)[55];
- Манст: Манстовічы (Monstowicz) гербу Даленга — літоўскі шляхецкі род[56];
- Манбор: Юрыи Минборовичъ / Монборович (1528 год)[57];
- Манувір: Manuwir (1550 год)[58], Манувіры — літоўскі шляхецкі род[59];
- Мангер (адзначалася старажытнае германскае імя Manger[15]): Anna Mangierowicz (1807 год)[60];
- Манкіл, Мангіла (адзначалася германскае імя Mannigel[61]): Ян Монкиловичъ (1528 год)[62], Манґілы — літоўскі шляхецкі род[63];
- Манарт (адзначалася германскае імя Manhart[64]): Krystyna Monartowicz (1818 год)[65];
- Манейт: homines… Moneith (8 красавіка 1478 году)[66];
- Манконт (адзначалася старажытнае германскае імя Manegunda[15]): Билюсъ Монконтовичъ (1528 год)[67];
- Манстолд: Monstold[68], Monstowd[69] (2 кастрычніка 1413 году);
- Іман (адзначалася старажытнае германскае імя Immena[70]): Michał Imanowicz (1790 год)[71];
- Ліман (адзначалася германскае імя Liman[72]): Лімановічы (Limanowicz} гербу Лімант — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[73]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads