Маніла (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маніла (Маніль, Манель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Маніла, пазьней Манэль (Manila, Mannila, Mannel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[2], германскага man 'чалавек'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на бояръ господарьскихъ… а Пашка Маниловича (1 кастрычніка 1539 году)[4]; Хома Маниловичъ (1563 год)[5]; wieś Boczeczniki… Andrzey Manel (31 жніўня 1789 году)[6]; Antoni Manielewicz (10 лютага 1791 году)[7]; Adam Maniło (1821 год)[8].

Remove ads

Носьбіты

  • Пашка Манілавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1539 годзе

Маніловічы — літоўскі шляхецкі род[9].

Манэль (Manel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads