Масаляны
вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масаля́ны[1] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Масаляны ўваходзяць у склад Алекшыцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1662 г. згадваецца ў складзе Гарадзенскага павету ВКЛ[2].
У 1919—1939 гадах — у складзе Польскай Рэспублікі. У 1919—1922 гадах — цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа і нападу СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году, занята савецкімі войскамі.
18 верасьня 1939 году ў маёнтку Масаляны зьявілася група камуністаў і бандытаў, якой кіраваў Язэп Гаўрылюк, з мэтай забойства ўладальніка маёнтку, ардыната Яна Бісьпінга, а таксама рабунку каштоўнасьцяў з маёнтку. Мясцовыя жыхары аднак папярэдзілі пана пра небясьпеку ад савецкіх бандаў, дзякуючы чаму яму і яго сям’і атрымалася зьбегчы папярэдняй ноччу. Жыхары Масалянаў сфармавалі вясковы камітэт, які абараніў маёнтак і прымусіў банду Гаўрылюка хутка зьехаць[3].
2 лістапада 1939 году вёска апынулася ў складзе Беларускай ССР. З 1991 году ў складзе незалежнай Беларусі.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 665 жыхароў
- 2010 год — 570 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры
- Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Царква Нараджэньня Божай Маці
Страчаная спадчына
- Палац Бісьпінгаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads