Менск Крышталь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Менск Крышталь
Remove ads

«Менск Крышта́ль» — дзяржаўны лікёра-гарэлачны завод Беларусі, заснаваны ў 1893 годзе ў Менску братамі Янкелем і Зэльманам Ракаўшчыкамі.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Ёсьць найбуйнейшым вытворцам гарэлкі ў Беларусі. На 2020 год у склад ААТ «Менск Крышталь» уваходзілі: 3 сьпіртзаводы — Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўпецкі раён); Сноўскі крухмальны завод (Нясьвіскі раён) і агракамбінат «Туча» (Клецкі раён)[5]. Зь 2015 году «Менск Крышталь» узначальваў холдынг, у склад якога ўваходзілі 7 дзяржаўных ААТ альгакольнай галіны: Берасьцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзьвіньне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласьць), «Мазырскі сьпіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласьць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён)[6]. У Беларусі налічвалася 105 уласных крамаў «Менск Крышталь» — 38 у Менску; 19 у Менскай вобласьці, зь іх 2 у Маладэчне; 13 у Віцебскай вобласьці, зь іх 4 у Віцебску, 3 у Воршы і па 2 у Наваполацку і Полацку; 12 у Магілёўскай вобласьці, зь іх 5 у Магілёве і 4 у Бабруйску; 10 у Гарадзенскай вобласьці, зь іх 3 у Горадні; 8 у Гомельскай вобласьці, зь іх 2 у Гомелі; 5 у Берасьцейскай вобласьці[7]. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 3 краінах: Армэніі — ТАА «Ар-Бе» (Ераван), Латвіі — ТАА «Белхарчпрам» (Рыга) і Расеі — ТАА «МКР» (Масква)[8].

Remove ads

Вырабы

На 2020 год ААТ «Менск Крышталь» вырабляла:

Мінуўшчына

У 1893 годзе браты Янкель і Зэльман Ракаўшчыкі адчынілі на Ніжне-Ляхаўскай вуліцы Менску дрожджа-вінакурны завод, якім меў паравую машыну і 20 супрацоўнікаў. У 1905 годзе вырабы прадпрыемства адзначылі Залатым мэдалём выставы ў Парыжы (Францыя). У 1906-м узнагародзілі Залатым мэдалём Растоўскай выставы пастаўшчыкоў імпэратарскага двара. У 1910 годзе на заводзе ўсталявалі дынама-машыну, лякамабіль і газагенэратар. У 1911 годзе гарэлку завода адзначылі Галоўнай узнагародай Рымскай выставы (Італія). Да 1913 году завод зрабіўся найбольшым вытворцам гарэлкі на тэрыторыі Беларусі. У 1918 годзе расейскія бальшавікі нацыяналізавалі завод, які выкарыстоўвалі ў якасьці складоў. У 1924 годзе ўрад Беларускай ССР аднавіў сьпіртзавод у якасьці дзяржаўнага прадпрыемства. У 1964 годзе Менскі дрожджа-вінны камбінат утварыў аб'яднаньне «Крышталь», у якое ўвайшлі 4 лікёра-гарэлачныя заводы. У 1976 годзе на яго аснове стварылі аб'яднаньне сьпіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасьці, куды ўліліся яшчэ 9 сьпіртзаводаў[10].

У 2002 годзе Менскі вінна-гарэлачны завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства «Менск Крышталь». У 2011 годзе 59% экспарту прыпала на Летуву праз гандлёвы дом ТАА «Белхарчпрам». Яшчэ 18% экспартавалі праз ТАА «Рэйпэр» у Турэччыну. У 2012 годзе 95% продажаў у Беларусі прыпадала на Менск. У 2013 годзе на галаўным прадпрыемстве «Менск Крышталь» усталявалі бракеражныя аўтаматы і дэпалетызатары. У філіі «Туча» (Клецкі раён) ўзьвялі бульбасховішча на 15 000 тонаў. На Сноўскім крухмальным заводзе (Нясьвіскі раён) дабудавалі ачышчальныя збудаваньні. У 2013 годзе акцыз складаў 70% цаны гарэлкі «Крышталь», цана якой вырасла за год з 25 000 ($2,8) да 52 000 рублёў ($5,8) за пляшку. У выніку прадпрыемства ўвайшло ў лік найбольшых падаткаплатнікаў Менску і выплаціла 1,6 трлн беларускіх рублёў ($178,4 млн) падаткаў. ААТ «Менск Крышталь» павялічыў сваю долю на рынку Беларусі з 30% да 36%. Аднак падзеньне продажаў гарэлкі ў Беларусі склала 25% да ўзроўню 2012 году. У 2013 годзе «Менск Крышталь» увёў пасады абласных кіраўнікоў продажамі і адчыніў абласныя гуртовыя склады. Сыравіну ў цэх рэктыфікацыі пастаўлялі 3 даччыныя сьпіртзаводы: Бярэзінскі, Урэцкі (Любанскі раён) і Хотаўскі (Стаўпецкі раён). Частку збожжа нарыхтоўвалі на даччынай СВФ «Туча». Для гарэлкі выкарыствоўвалі ваду, апрацаваную крэмнам. Саму гарэлку фільтравалі срэбрам праз 2 устаноўкі. Налічвалася 24 фірмовыя крамы. Гандлёва-лягістычны цэнтар займаў 0,7 гектару і мог зьмяшчаць ад 350 000 дэкалітраў гарэлкі[10].

17 ліпеня 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 326 «Аб стварэньні і дзейнасьці холдынга па вытворчасьці алькагольнай прадукцыі», паводле якога прызначыў яго «кіраўнічай кампаніяй — ААТ «Менск Крышталь». У склад холдынга пастанаўлялася да 1 верасьня 2015 году ўлучыць 7 дзяржаўных ААТ: Берасьцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзьвіньне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод», «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (Магілёўская вобласьць), «Мазырскі сьпіртагарэлачны завод» (Гомельская вобласьць) і Харчовы камбінат «Весялова» (Барысаўскі раён). Паводле падпункту 2.7 Указу, «дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў не распаўсюджваецца на алькагольную прадукцыю, што вырабляецца арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынга». Таксама паводле падпункту 2.4 холдынгу адтэрмінавалі выплату акцызаў на 90 дзён зь дня адгрузкі сьпіртовых вырабаў[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads