Млынок (Ельскі раён)
вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Млыно́к[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйнага канала, злучанага з рэчкай Чэрцень. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 329 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 101 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Новая Рудня — Мазыр.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Млынок згадваецца ў XIX ст. як вёска ў складзе Каролінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні Горватаў.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1850 — 5 двароў; 1897 — 10 двароў, 95 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 16 двароў, 101 жыхар; 1921 — 22 двары, 165 жыхароў; 1924 — 31 двор; 1959 — 147 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 112 гаспадарак, 329 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads