Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)

вёска ў Спораўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьц Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьдзітава (Спораўскі сельсавет)
Remove ads

Зьдзі́тава[1], Зьдзі́таў[1] — вёска ў Беларусі, паміж Чорным і Спораўскім азёрамі. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 880 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.

Хуткія факты

Зьдзітаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

Remove ads

Назва

Тапонім Зьдзітаў, імаверна, мае яцьвяскае паходжаньне[2].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Зьдзітаў. Форма Зьдзітава (рас. Здитово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[3].

Гісторыя

Раньнія часы

Геаграфічнае становішча абумовіла зьяўленьне першых людзей у гэтай мясцовасьці ў эпоху нэаліту, пра што сьведчаць археалягічныя дасьледаваньні стаянак на поўнач і ўсход ад вёскі. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра старажытны горад Зьдзітаў зьмяшчаецца ўва ўстаўнай грамаце аб заснаваньні Тураўскага біскупства і датуецца 1005 годам. Да нядаўняга часу лічылася, што ў пісьмовых крыніцах гэты горад упершыню ўпамінаецца ў 1252 годзе ў Іпацьеўскім летапісе пры апісаньні паходу валынскіх князёў Даніла і Васількі на вялікага князя Міндоўга. У той час шлях з Валыні на Літву пралягаў праз фартэцыі Ветлы на Прыпяці, Зьдзітаў на Ясельдзе і далей на Слонім і Наваградак.

Зьдзітаў — адзін з 35 гарадоў, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі да 1300 году. Першапачаткова горад знаходзіўся за 7 км на поўдзень ад сёньняшняй вёскі Зьдзітава, блізу сучаснай вёскі Старамлыны Дарагічынскага раёну, на беразе Ясельды.

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV ст. як цэнтар воласьці Слонімскага княства Зьдзітаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Прыкладна ў гэты самы час места разбуріл, магчыма, у выніку паходу Кіеўскіх князёў супраць яцьвягаў, і адбудавалі наноў на цяперашнім месцы. Да 1430 году Зьдзітаў атрымаў мескія правы як цэнтар воласьці Слонімскага павету, у беспасярэднім княскім валадараньні.

Пад 1520 годам Зьдзітаў упамінаецца як адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтар воласьці і мястэчка, празь якое ішла вялікая дарога з Валыні ў Вільню. У сярэдзіне XVI ст. тут праводзілася аграрная рэформа (валочная памера), у 1560 годзе — яе рэвізія. Паводле зьвестак за 1559 год, значную частку воласьці займала Зьдзітаўская пушча (4×2 мілі), якая далучалася да мястэчка з поўначы. У 1561 годзе гаспадарскі двор 3ьдзітаў зь мястэчкам, «дворцом Хрисица» і воласьцю перайшлі ў заклад на 3 гады да В. Цішкевіча, а з 1562 году — у ягонае пажыцьцёвае ўладаньне. Пад 1567 годам упамінаецца тутэйшая царква Прачыстай Багародзіцы. У 1570 годзе В. Цішкевіч пакінуў 3ьдзітаў сваёй дачцэ Аляксандры. У 1590 годзе Зьдзітаўская воласьць з дваром, мястэчкам і фальваркам у закладзе ў старосты слонімскага Л. Сапегі, у 1594 годзе — у А. Цішкоўны-Язлавецкай. У XVII—XVIII стагодзьдзях Зьдзітаў — цэнтар староства Сапегаў у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. У 1757 годзе ваявода смаленскі П. Сапега перадаў староства старосьце даўгоўскаму і пералайскаму А. Бжастоўскаму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Зьдзітаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паселішча захавала статус мястэчка. У 1880-я гады тут было 57 двароў, царква і школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Зьдзітаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зьдзітаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Зьдзітаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскім павеце Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 189 двароў.

У 1939 годзе Зьдзітаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну тутэйшыя балоты сталі цэнтрам партызанскага руху. У пачатку 1944 году савецкі партызанскі аддзел здолеў заняць пэўную тэрыторыю і цягам 6 дзён трымаць абарону ад войскаў Трэцяга Райху. Савецкая прапаганда пазначыла гэты эпізод як «Зьдзітаўская абарона».

На 1994 год у Зьдзітаве было 446 двароў, на 1997 год — 436.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 644 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 960 чал.; 1994 год — 1,2 тыс. чал.[6]; 1997 год — 1200 чал.[7]; 1999 год — 1085 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 880 чал.

Інфраструктура

У Зьдзітаве працуюць сярэдняя і пачатковая школы, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Мэмарыял «Зьдзітаўская абарона»

Страчаная спадчына

  • Сядзіба
  • Царква Прачыстай Багародзіцы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads