Раманаўскія Хутары
пасёлак у Берасьцейскім райне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́наўскія Хутары́[1] (з 1969[2] году — Му́хавец[1]) — пасёлак у Беларусі, на рацэ Каменцы. Цэнтар Мухавецкага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца ў прыгараднай зоне Берасьця за 15 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтру, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Паўднёвы, на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Ковель.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя паселішча пачалася ў 1909 годзе, калі, згодна з сталыпінскай рэформай земляробства, была праведзеная разьбіўка на хутары дзяржаўнага маёнтка Камяніца Біскупская Камяніца Жыравецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, які раней належаў графіні Красінскай з роду Браніцкіх. Паводле дакумэнтаў з Гарадзенскага архіву, продаж хутароў на гэтай тэрыторыі пачаўся ў 1911 годзе, і называліся яны спачатку Хутары Камяніца. Афіцыйна ж «для арганізацыі належнага грамадзкага кіраваньня» сельскае таварыства Раманаўскя хутары (у памяць 300-гадовага юбілею дома Раманавых) было створанае 1 студзеня 1915 году. Паселішча складалася з 31 хатняй гаспадаркі з насельніцтвам 134 душы мужчынскага і 89 жаночага полу.
Аднак, не пасьпеўшы абжыцца, першыя хутаранцы былі прымусова вывезеныя ў жніўні 1915 году разам з усім насельніцтвам заходніх губэрняў і расьселеныя ў цэнтральных губэрнях Расеі. Вярнуцца дадому яны змаглі толькі да пачатку 1920-х гадоў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаўскія Хутары абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Раманаўскія Хутары апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Камяніца Жыравецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На канец 1921 году ў калёніі Раманаўскія хутары гміны Камяніца Жыравецкая Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва мелася 16 жылых будынкаў і паштовая станцыя, там пражывала 97 чалавек дарослага насельніцтва. На пач. 1920-х на Раманаўскія хутары пачалі перасяляцца сям’і з навакольных вёсак Вулька, Закій, Камяніца-Жыравецкая, Заслучна, Камяніца-Біскупская, Бярнады, Міцькі і інш.
У 1939 годзе Раманаўскія Хутары ўвайшлі ў БССР. У нямецка-савецкую вайну загінулі 164 вяскоўцы. У кастрычніку 1948 году савецкія ўлады арганізавалі калгас імя В. П. Чкалава, у які ўлучылі 26 гаспадарак з 32.
У савецкія паваенныя часы, з канца 1940-х да сярэдзіны 1960-х гадоў, пачалося перасяленьне з хутароў. Раскіданыя па навакольлі гаспадаркі былі зьнішчаныя, а хаты перавезеныя ў адно месца і ў выніку ўтварылі цяперашнюю вуліцу Рабочую ў пасёлку Мухаўцы[4].
Да 1969 году мясцовасьць мела назву Раманаўскія хутары. 21 студзеня 1969 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Раманаўскія хутары былі перайменаваныя ў пасёлак Мухавец. У верасьні 1971 году паводле пастановы Берасьцейскага абласнога Савета дэпутатаў Камяніца-Жырывецкі сельскі Савет быў перайменаваны ў Мухавецкі, а яго цэнтар быў перанесены ў пасёлак Мухавец.
У пасёлку Мухавец у 1970 годзе пастаўлены помнік Сяргею Багданчуку — беларускаму дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, стаіць помнік загінулым у гады нямецка-савецкай вайны аднавяскоўцам, вясной 2010 году закладзены сквэр памяці воінаў-аўганцаў.
У Мухаўцы доўгія гады жыве і працуе пісьменьнік Аляксей Філатаў.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1940 год — 42 двары, 215 жыхароў
- 1997 год — 542 гаспадаркі, 1632 жыхары
- 1999 год — 1648 жыхароў
- 2005 год — 644 гаспадаркі, 1999 жыхароў
- 2010 год — 2178 жыхароў
Інфраструктура
Пасёлак Мухавец — цэнтар дзяржаўнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“». Штогод прадпрыемства займае прызавыя месцы на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «Белагра».[5]
У Мухаўцы ёсьць дом-культуры зь бібліятэкай і этнаграфічным музэем, сярэдняя школа, дзе навучаецца 338 вучняў, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў, ясьлі-сад, амбуляторыя, лясьніцтва, аддзяленьне сувязі, філіялы Беларусбанку, сталовая, прамтаварная і прадуктовая крамы. У лясным масіве пасёлка Мухавец разьмешчаны гасьцінічны комплекс «Энэргія» з трох карпусоў, збудаваны ў 2000 годзе.
Вуліцы пасёлку: 60 год Кастрычніка, Багданчука, Лясная, Маладзёжная, Палеская, Палявая, Рабочая, Сьветлая, Сонечная, Трудавая, Юбілейная і інш.
У 1991 годзе ў пасёлку збудавана штучнае возера плошчай 8 гектараў[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads