Лапосі (Менская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лапо́сі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1904 год — засьценак у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, зьяўляўся ўладаньнем Жураўлёва. Засьценак налічваў 19 жыхароў.
- 1921 год — засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 47 двароў. Засьценак налічваў 34 жыхароў.
- 1931 — 8 двароў і 43 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Лацьвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага) Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Перадавік».
- З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (да 22 кастрычніка 1957 году — калгас імя Булганіна) з цэнтрам у вёсцы Лотва.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 41 жыхара.
29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 5 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 2 двары, 8 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads