Міжнародны цыганскі зьвяз

некамэрцыйная арганізацыя цыганоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародны цыганскі зьвяз
Remove ads

Міжнародны цыганскі зьвязнекамэрцыйная арганізацыя цыганоў, заснаваная ў 1965 годзе ў Францыі ў якасьці Міжнароднага цыганскага камітэту.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

На 2025 год галаўная сядзіба МЦЗ месьцілася ў Юдэнбургу (Аўстрыя). Мела прадстаўнікоў пры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Новым Ёрку (ЗША) і Жэнэве (Швайцарыя) ды пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя).

Remove ads

Задачы

Паводле 1-га артыкула Статуту 2000 году, задачамі Міжнароднага цыганскага зьвязу былі:

  • пашырэньне цыганскай культуры, традыцыяў, звычаяў і мовы;
  • падтрымка абароны правоў і свабодаў цыганоў паводле міжнародных пагадненьняў;
  • спрыяньне падтрыманьню ўстойлівага міру і міжнароднай бясьпекі;
  • разьвіцьцё сяброўскіх дачыненьняў зь іншымі народнасьцямі на падставе павагі і раўнапраўя;
  • вырашэньне гаспадарчых, асьветных, маёмасных, культурных і гуманітарных цяжкасьцяў цыганоў;
  • падтрымка раўнапраўя і свабодаў цыганоў незалежна ад расы, плоці, мовы і веры[2].
Remove ads

Кіраваньне

  • Зьезд. Улучаў прадстаўнікоў таварыстваў цыганоў ад кожнай краіны ў колькасьці, адпаведнай шматлікасьці цыганскага насельніцтва ў ёй. Склікаўся кожныя 4 гады. Ухваляў праграму дзеяньняў. Большасьцю ў 2/3 галасоў абіраў Сход і старшыню МРЗ, які меў быць цыганом і валодаць цыганскай мовай ды прызначаў прадстаўнікоў МЦЗ пры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Новым Ёрку (ЗША) і Жэнэве (Швайцарыя) ды пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя). Ухваляў папраўкі ў Статут МРЗ 2/3 галасоў. Прадстаўнікі мелі права голасу на падставе аплаты сяброўскіх унёскаў іх таварыствамі.
  • Сход. Складаўся з прадстаўнікоў цыганскіх таварыстваў па адным ад краіны. Склікаўся двойчы на год увесну і ўвосень. Абіраўся Зьездам на 4 гады. Засядаў у Вене (Аўстрыя). Вызначаў лік прадстаўнікоў на Зьезьдзе ад кожнай краіны паводле шматлікасьці яе цыганскага насельніцтва. Абіраў уласнага старшыню і яго намесьніка на першым паседжаньні. Ухваляў бюджэт і грашовыя пагадненьні з краёвымі таварыствамі цыганоў. Вызначаў сяброўства таварыстваў на прапанову Бюро. Абіраў галоўнага сакратара і сябраў Управы, у тым ліку скарбніка, на прапанову старшыні МРЗ. Прапаноўваў старшыні МРЗ вылучэнцаў у Суд і Галоўны сакратарыят. Ухваляў Парадак дзейнасьці. Меў уласны сакратарыят у Браціславе (Славаччына) на чале з выканаўчым сакратаром, якога прапаноўваў старшыня Сходу.
  • Суд. Складаўся зь 7 судзьдзяў ад розных краінаў. Засядаў у Стакгольме (Швэцыя). Абіраўся старшынёй МЦЗ на прапанову Сходу на 4 гады. Абіраў уласнага старшыню на 1-м паседжаньні. Разглядаў парушэньні Статуту. Мог раіць Сходу выключыць пэўнае таварыства цыганоў зь сябраў МЦЗ або накласьці спагнаньне за парушэньне.
  • Управа. Складалася з галавы, прызначаных ім 1-га намесьніка па Эўропе і 2-га намесьніка па Азіі і Амэрыцы, а таксама кіраўнікоў 10 Камісіяў: 1) Галакосту, 2) гаспадарча-грамадзкіх справаў, 3) асьветы, навукі і мовы, 4) правоў чалавека і роўнасьці, 5) фінансавых справаў і бюджэту (скарбнік), 6) правасудзьдзя (Суд), 7) зносінаў і СМІ, 8) умяшаньняў, 9) моладзі і спорту, 10) культуры і традыцыяў. Прымала рашэньні простай больгасьцю галасоў. Наглядала за выкананьнем праграмы дзеяньняў.
  • Галоўны сакратарыят. Месьціўся ў Брусэлі (Бэльгія). Абіраўся старшынёй МЦЗ на прапанову Сходу. Галоўны сакратар абіраўся Сходам на прапанову старшыні МЦЗ. Абслугоўваў старшыню МЦЗ, Управу і Зьезд[3].
Remove ads

Краіны

На 2025 год Міжнародны цыганскі зьвяз меў каардынатараў у 51 краіне, у тым ліку ў:

Мінуўшчына

У 1965 годзе ў Францыі заснавалі Міжнародны цыганскі камітэт (МЦК)[5]. На 1971 год, калі правялі 1-ы Сусьветны цыганскі зьезд у Орпінтане (Ангельшчына), сяброўства ў МЦК мелі таварыствы цыганоў з 28 краінаў[3]. У 1972 годзе МЦК атрымаў сяброўства ў Радзе Эўропы (Францыя). У красавіку 1978 году назву зьмянілі на Міжнародны цыганскі зьвяз (МЦЗ) падчас 2-га Сусьветнага цыганскага зьезду ў Жэнэве (Швайцарыя).

У 1979 годзе МЦЗ атрымаў дарадчы статус у Эканамічнай і сацыяльнай радзе ААН (Новы Ёрк). У 1986 годзе атрымаў улік у якасьці недзяржаўнай арганізацыі пры Дзіцячым фондзе ААН. У 1993 годзе МЦЗ атрымаў дарадчы статус у Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. 2 лістапада 2005 году МЦЗ атрымаў дзяржаўны ўлік у Вене (Аўстрыя). Саму галаўную сядзібу разьмясьцілі ў Юдэнбургу (зямля Штырыя) на поўдні Аўстрыі[1].

Старшыні

  1. Ванько Роўда (сапр. Жак Довэрнь; Францускі Альжыр; 1965 — 1978)
  2. Ян Цыбуля(sk) (Славаччына, Чэхаславаччына; 1978 — 1981)
  3. Саіт Баліч(sr) (Сэрбія, Югаславія; травень 1981 — 1990)
  4. Райко Джурыч(sr) (Сэрбія; 1990 — ліпень 2000)
  5. Эміль Шчука(cs) (Славаччына; ліпень 2000 — 2004)
  6. Станіслаў Станкевіч (Польшча; 2004 — красавік 2013)
  7. Дорын Чоаба (Румынія; красавік 2013 — 20 сакавіка 2016)
  8. Зоран Дзімаў (Паўночная Македонія; ад 20 сакавіка 2016 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads