Мікола Гусоўскі

беларускі і польскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікола Гусоўскі
Remove ads

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нараджэньне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

Місія ў Рым (1518—1522)

Thumb
Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малітву.

Прозьвішча

Выдаючы ў 1523 годзе сваю паэму, паэта даў ёй гэткі лацінскі загаловак: «Carmen Nicolai Hussoviani de statura, feritate, ac venatione Bisontis», што па беларуску будзе: «Песьня Міколы Гусавяніна пра выгляд і дзікасьць зубра ды пра паляваньне на яго». З лацінскага загалоўку відаць, што сам паэта сябе называў па лацінску «Hussovianus». Шануючы волю аўтара, па беларуску й трэба прозьвішча паэты падаваць у напісаньні як найбліжэйшым да арыгіналу – Гусавянін. Беларускай мове характэрныя падобныя, створаныя ад месца паходжаньня, назовы: палачанін, віцеблянін, лідчанін. З часам у архіўных крыніцах было знойдзенае ня рукой самога паэты ды няведамым часам дадзенае напісаньне ягонага прозьвішча «Husowski», якое, як блізкое польскай мове, польскія аўтары цяпер пераважна й ўжываюць[6].

Меркаваны партрэт

Thumb
Выява ў першым выданьні кнігі.

Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала ў першым выданьні паэмы аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі[7]. Аднак М. Касьцюковіч зьвяртае ўвагу, што тая ж выява зьмешчаная ў мностве іншых выданьняў Віетора, прычым кніга Гусоўскага сярод іх — ня першая храналягічна; выглядае, такім чынам, што гэта проста марка друкара, натхнёная, гледзячы па ўсім, пэрсанальнай эмблемай Эразма Ратэрдамскага[8].

Remove ads

Творы

  • паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
  • верш «Суцяшэньне» 1523;
  • верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
  • паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
  • паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.

Пераклады

На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

Remove ads

Памяць

Імем Міколы Гусоўскага названа вуліца ў Менску (53°54′13.13″ пн. ш. 27°30′50.05″ у. д.).

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads