Ян Дамінік Лапацінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Дамінік Лапацінскі (9 траўня 1708, мястэчка Лапаціна Амсьціслаўскага ваяводзтва — 11 студзеня 1778) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі (з 1732) і схалястык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[1].
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў сэмінарыі місіянэраў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капэлянам.
Прыхільнік Сапегаў, быў капэлянам іхнага хаўрусьніка М. Масальскага, выхоўваў ягонага сына Ігнація. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім М. К. Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ю. Мнішака і ягоных хаўрусьнікаў Радзівілаў.
У 1764 годзе ўдзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх плянаў рэформаў. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфэдэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расейскімі войскамі выехаў у Прусію, пазьней вярнуўся.
Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзьняць узровень адукацыі сьвятароў. Аднавіў некалькі касьцёлаў і біскупскіх рэзыдэнцыяў, заснаваў духоўную сэмінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.
Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лянгле дзю Трэснуа «Збор кароткай касьцельнай гісторыі» і Вэрто д’Абэра «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[2].
Remove ads
Галерэя
- Партрэты Яна Дамініка Лапацінскага
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, 1775 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads