Мікола Антаноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Дзмі́трыевіч Антано́ўскі (*6 студзеня[1] 1952, в. Сташаны Пінскага раёну) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыўшы мясцовую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, пасля адслужыў у войску (1970—1972). Папрацаваўшы год у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палессе», паступіў на факультэт журналістыкі БДУ (скончыў у 1978).
Накіраваны ў браслаўскую «раёнку». У 1982 пераехаў у Пружану, працаваў загадчыкам аддзелу пісьмаў газэты «Зара камунізму» (цяпер «Раённыя будні»). З 1984 — галоўны рэдактар.
Член Саюзу пісьменнікаў Беларусі (2005), былы сябра праўленьня ГА «Беларускі саюз журналістаў»[2], сябра ТБМ імя Францішка Скарыны.
Вершы піша са школьнага ўзросту, упершыню публікаваўся ў ганцавіцкай раённай газэце «Палеская праўда» (пасля «Савецкае Палессе»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газетах.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Святаяннік” (Мінск, 1993), “Падсочаны бор” (Пружаны, 1997), “Як ліст сярод лістоў…” (Брэст, 2019), кнігі нарысаў “Зелёная рапсодия: леса и лесоводы Пружанщины” (Брэст, 2004). Уганараваны званнямі “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў”(2009) і “Выдатнік друку Беларусі” (2012). Лаўрэат прэміі рэспубліканскага журналісцкага конкурсу “Залатое пяро” (2005). У 2009 годзе за асабісты ўклад у грамадскае і творчае жыццё вобласці абвешчаны “Чалавекам года” на Брэстчыне. Лаўрэат Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная веліч” у намінацыі “Паэзія” (2020). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2021)
Remove ads
Бібліяграфія
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads