Мікола Папека
беларускі паэт, пчаляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (нар. 28 сьнежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Берасьцейскай вобласьці) — беларускі паэт, пчаляр, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 28 сьнежня 1961 року ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёну. Скончыў Алёхнавіцкую сярэднюю школу (1979), Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафэсіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спэцыяльнасьці заатэхніка-пчаляра).
З 1986 року жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёну. Працаваў пчаляром у лясьніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.
Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.
Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].
Жанаты, з жонкай Сьвятланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.
Remove ads
Палітычны перасьлед
30 лістапада 2020 году затрыманы ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў[2]. 8 чэрвеня 2021 году асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Берасьці 13 верасьня 2020 году[3]. З 13 верасьня 2021 году адбывае пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасьня 2021 году сумеснаю заяваю пяцьцю арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным зьняволеным[4].
Remove ads
Творчасьць
Вершы пачаў складаць у школьным узросьце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучаньня ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай пэрыёдыцы.
У 1999 року ў сэрыі «Берасьцейскае вогнішча» выйшаў ягоны першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[5]. У 2000 року за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны вялес-99».
Бібліяграфія
- Мікола Папека. Чарнавікі…. — Берасьце: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — 300 ас. — ISBN 985-6413-40-0
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads