Лінава

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лінава
Remove ads

Лі́нава[2] (таксама Ліно́ва[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Лінаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Першыя згадкі пра вёску Лінава адносяцца да часоў ВКЛ, калі яна з аднайменным войтаўствам уваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі Падляскага ваяводзтва. Паводле рэвізіі Дзьмітрыя Сапегі 1563 року вёска мела 49 валокаў. Войтаўства складалася зь вёсак Лінава, Сланімцы, Гарадняны, Альшаніца, Машчоны і Абшар[3]. У 1567 уладальнікамі Лінава называюцца Ізьбіцкія, аднак неўзабаве яны былі пазбаўленыя правоў на маёнтак, які стаў каралеўскім уладаньнем у складзе Пружанскага ключу.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак Лінава, які меў 4 тыс. дзесяцінаў зямлі, увайшоў у склад Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, цэнтар воласьці. Расейская імпэратрыца Кацярына II падарыла гэтыя землі генэралу Пятру Румянцаву, нашчадкі якога неўзабаве па ягонай сьмерці распрадалі маёнткі розным уласьнікам.

Лінава з хутарам Ізабелін і ўрочышчам Ператэсы набыў Вінцэнт Трамбіцкі (1762—1842) гербу «Сьлепаўрон», былы прэзыдэнт судоў Пружанскага павету, галоўны кобрынскі лоўчы і шамбелян апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста[4]. Тут было 52 двары, 751 мяшканец, 898 дзесяцін зямлі[3]. Вінцэнт з жонкай Ізабэлай з Пашкоўскіх заснавалі каля вёскі сядзібу. Пасьля іх маёнтак перайшоў да сына Багуслава (1804—1896), пасьля да ягонага сына Ўладзіслава (1845—1907). У 1890 року зямельныя ўладаньні маёнтку складалі 1970 дзесяцінаў[5].

Апошнім уладальнікам Лінава быў Казімер Трамбіцкі, які перабудаваў родавую сядзібу.

У 1903 у вёсцы атрымалі магчымасьць сяліцца жыды, у 1913 ім належалі ўсе 8 бакалейных шапікаў і шынок[6].

За польскім часам — мястэчка, сядзіба гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва[7]. У 1939 року ўключаныя ў склад БССР, з 1940 — цэнтар сельсавету.

У чэрвені 1941 року занятае нацысцкімі войскамі, тут разьмяшчалася ўправа ўкраінскай паліцыі. Было створанае гета, арганізаваны юдэнрат. Улетку 1942 року гета было ліквідаванае, амаль усе ягоныя насельнікі былі расстраляныя.

У 1987 року да Лінава далучаная вёска Лінава-2[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 1691 чалавек
  • 1999 год — 1786 чалавек
  • 1921 год — 145 чалавек

Транспарт

Чыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Побач зь вёскай праходзіць аўтамабільная дарога Р81 Пружанымяжа Рэспублікі Польшча.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Драўляны касьцёл (пачатак XX стагодзьдзя, разбураны ў 1995)

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads