Мікола Хвылявы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікола Хвылявы
Remove ads

Мікóла Хвылявы (па-ўкраінску: Микола Хвильовий, сапраўднае імя: Фіцілёў Мікола Рыгоравіч; 13 сьнежня 1893, Трасьцянец, Харкаўшчына (цяпер Сумская вобласьць), Расейская імпэрыя — 13 траўня 1933, Харкаў, УССР) — украінскі празаік, паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў украінскай пасьлярэвалюцыйнай літаратуры. Адзін з прадстаўнікоў расстралянага адраджэньня[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Мікола Рыгоравіч Фіцілёў (сапраўднае імя пісьменьніка) нарадзіўся ў в. Трасьцянец на Харкаўшчыне 13 сьнежня 1893 году ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Багадухаўскай гімназіі, якую па адных зьвестках скончыў ў 1916 г., па іншых – быў выключаны з 6 клясу за ўдзел у рэвалюцыйным гуртку[2].

У падлеткавым узросьце езьдзіў у пошуках працы на Данбас і на поўдзень Украіны[3].

У 1916 г. быў мабілізаваны ў войска, быў на фронце Першай сусьветнай вайны ў складзе 14-й дывізіі, што разьмяшчалася ў Беларусі[4].

Навука ў акопах вайны, грамадзянскай вайны сфармавалі ў ім перакананага бальшавіка. На чале арганізаванага ім у канцы 1918 г. паўстанцкага атраду на Харкаўшчыне ваяваў супраць гетманцаў, немцаў, драздоўцаў і войска УНР[5].

У 1919 уступіў з Камуністычную партыю. У пачатку 1921 г. адправіўся «заваёўваць» сталіцуХаркаў. Працаваў на заводзе сьлесарам[6].

У тым жа годзе пачаў друкавацца у газэтах і часопісах, у альманахах «Штабель», «На сполох». Актыўна заявіў пра сябе як адзін з арганізатараў літаратурна-мастацкага жыцьця, сябра-заснавальнік многіх сучасных літаратурных арганізацыяў: спачатку «Гарт» (1923); менавіта яму прыйшла ў галаву ідэя стварэньня напаўафіцыйнай студыі «Урбіно», якая зьбіралася ў ягонай кватэры і была прататыпам ВАПЛІТЕ (1924); потым былі ВАПЛІТЕ (1926) (віцэ-прэзідэнт), ВУСПП (1927), Пролітфронт (1930)[7].

У 1920-я гады цалкам падтрымліваў і рэалізоўваў палітыку «украінізацыі», выступаў супраць русіфікацыі і «асьветніцкага» вектараў разьвіцьця ўкраінскай савецкай культуры[8].

У 1925-1928 гадах напісаў скандальныя памфлеты-эсэ, якія паўплывалі на ягоны далейшы лёс: «Камо грядеши?» (1925), у 1926 — «Думки проти течії» і «Апологети писаризму». Своеасаблівым працягам гэтых памфлетаў стаў знакаміты артыкул «Україна чи Малоросія?», які, аднак, пры жыцьці аўтара так і не выйшаў у друк. У гэтых творах аўтар заклікаў не арыентавацца на Маскву, а сканцэнтравацца на «псыхалягічнай Эўропе». Аўтар выслоўя "Геть від Москви!"[9]

З сьнежня 1927 г. па сакавік 1928 г. Хвылявы лячыўся ў Бэрліне і Вене, актыўна знаёміўся з дасягненьнямі эўрапейскай культуры, прапагаваў ўкраінскую літаратуру за межамі Ўкраіны[10].

Увесну 1933 году пісьменнік разам з Аркадзем Любчанкам наведаў Палтаўскую вобласьць, дзе на ўласныя вочы пабачыў трагедыю Галадамору. З гэтага падарожжа ён вярнуўся фізычна і маральна зламаным. У атмасфэры шалёнага перасьледу, прадчуваючы набліжэньне татальнага тэрору, пасьля арышту свайго сябра пісьменніка Міхайла Ялавога ў знак пратэсту супраць пачатку масавых рэпрэсіяў супраць ўкраінскай творчай інтэлігенцыі 13 траўня 1933 г. у Харкаве, у Доме пісьменнікаў «Слово», ён скончыў жыцьцё самагубствам[11].

Сьмерць М. Хвылявога стала сымбалям краху ідэалёгіі ўкраінскага нацыянал-камунізму і заканчэньня ўкраінскага нацыянальнага адраджэньня 1920-1930-х гадоў. Творы і імя Хвылявога заставаліся забароненымі да апошніх гадоў таталітарнага рэжыму ва Ўкраіне[12].

Remove ads

Творчасьць

У 1921 годзе дэбютуе як паэт у Харкаве (зборнікі “Маладосьць” (Молодість, 1921) і “Перадсьвітальныя сымфоніі” (Досвітні симфонії, 1922)). Але ўжо даволі хутка пісьменьнік звяртаецца да прозы. Так, у 1923 годзе пабачыў сьвет зборнік навэляў “Сінія этуды” (Сині етюди)[13].

Раньняя проза была музычнай, рытмізаванай, моцны лірычны пачатак спалучаўся з тэматычнай надзённасьцю. Мікола Хвылявы не стаіць на месцы, і ў 1924 годзе бачыць сьвет ці ня першы буйны твор пісьменніка – аповесьць “Санаторная зона” (Санаторійна зона). У пэўным сэнсе творы Хвылявога сьведчылі пра сьцверджаньне новай манеры пісьма[14].

Але паступова рамантычны патас зьмяняецца выкрывальна-сатырычным, на зьмену гімнам рэвалюцыі (хаця і ў раньніх творах мы не бачым адназначных ацэнак) прыходзіць цьвярозы аналіз рэчаіснасьці, а адсюль і ноткі асенняга суму ды безнадзейнасьці. Цягам усяго творчага шляху для пісьменьніка адной з найважнейшых была праблема неадпаведнасьці мары і рэчаіснасьці. Невялікай аповесьцю “Іван Іванавіч” (Іван Іванович, 1929) ён выявіў сябе як майстар сатыры[15].

Па-беларуску ў перакладзе Ўладзя Лянкевіча некаторыя апавяданьні Міколы Хвылявога даступныя на старонцы часопісу перакладной літаратуры ПрайдзіСвет[16].

Remove ads

Творы

• Хвильовий М. Колонії, віли … / М. Хвильовий. — Харків: Книгоспілка, 1925. — 50 с.

• Хвильовий М. Камо грядеши: памфлети / Микола Хвильовий. — Книгоспілка, 1925. — 62 с.

• Хвильовий М. В очереті / Микола Хвильовий. — 2-ге вид. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 56 с. — (Бібліотека селянина. Серія красного письменства).

• Хвильовий М. Злочин / Микола Хвильовий. — 2-ге вид. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 66 с. — (Бібліотека селянина. Серія красного письменства).

• Хвильовий М. Думки проти течії: памфлети / Микола Хвильовий. — Харків: Держ. вид-во України, 1926. — 123 с.

• Хвильовий М. Г. Твори. Т. 1: Етюди / М. Хвильовий. — Харків: Держ. літ. вид-во, 1927. — 337 с.

• Хвильовий М. Із Варіної біографії / М. Хвильовий. — Укр. робітник. — 64 с. — (Масова бібліотека красного письменства).

• Хвильовий М. Г. Твори. Т. 3: Етюди / Микола Хвильовий. — Харків: Держ. вид-во України, 1930. — 328 с.

• Хвильовий М. Вибрані твори. Т. 1 / Микола Хвильовий. — Київ: Рух, 1932. — 360 с.

• Хвильовий М. Бриґадир шостої: (з життя колгоспу «Спільна праця») / М. Хвильовий. — Харків ; Київ: Літ. і мистецтво, 1933. — 10 с.

• Твори. У 5-ти томах / заг. ред. Г. Костюка. — Нью-Йорк; Балтімор; Торонто: Укр. вид-во «Смолоскип» ім. В. Симоненка, 1978—1986.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads