Мікіта Капленка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікі́та Капле́нка (нар. 18 верасьня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец дзіцячай школы менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У дублі апусьціўся зь першапачатковай пазыцыі нападніка на пазыцыю паўабаронцы. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».
У студзені 2016 году «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[3]. Сэзон 2016 году, аднак, пачаў у дублі, пазьней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць берасьцейскага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе менчукоў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 году падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[4]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часьцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[5].
Сэзон 2019 году пачынаў у дублі, але з траўня пачаў выступаць у стартавым складзе асноўнае каманды. Зь верасьня часьцей заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году кантракт з дынамаўцамі быў скасаваны[6], і неўзабаве паўабаронца стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Прапусьціў пачатак сэзона 2020 году, але ў далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу здабыць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.
У студзені 2021 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[8] і неўзабаве стаў гульцом «Чайкі» з расейскай ФНЛ[9]. У ліпені 2021 году «Чайка» была адпраўленая ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клюб[10]. У верасьні 2021 году далучыўся да складу астраханскага «Валгара»[11]. Пакінуў клюб у лістападзе 2022 году[12]. У сьнежні 2022 году склаў трохгадовую працоўную ўгоду з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У складзе клюбу зь Менскай вобласьці быў гульцом першай адзінаццатцы, аднак сэзон 2024 году ўжо страціў такі статус, прапускаючы матчы і не дагульваючы іх цалкам. 28 чэрвеня 2024 году стала вядома, што Капленка паводле ўзаемнай угоды сыходзіць з каманды[14][15]. Ужо на наступны дзень стала вядома, што гулец далучыцца да расейскага «Сокала», да галоўнага трэнэра Аляксея Багі, зь якім Капленка працаваў у «Шахцёры»[16]. У расейскім клюбе выступаў эпізадычна. На пачатку 2025 году прыяднаўся да казаскага клюбу «Атыраў»[17]. У новай камандзе дэбютаваў 1 сакавіка ў першым туры чэмпіянату Казахстану, адзначыўшыся галявой перадачай у матчы супраць «Елімаю». У сярэдзіне лета вярнуўся ў Беларусь, апрануўшы кашулю койданаўскага «Арсэналу»[18].
Міжнародная
У 2012 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 студзеня 2014 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матчу супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часьцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads