Мікіта Сьцяпанаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікі́та Сьцяпа́наў (нар. 6 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама». Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама ёсьць футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сэзон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе каманды. У пачатку 2017 году выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сэзона 2017 году стаў радзей зьяўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень»[4]. Дапамог сталічнаму клюбу прабіцца да Найвышэйшай лігі і па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У сэзоне 2018 году быў асноўным гульцом дружыны, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелёніі», аднак польскі клюб вырашыў не пачынаць супрацу з абаронцам, і неўзабаве далучыўся да складу жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазьней страціў месца ў аснове, з жніўня не гуляў за асноўную каманду, выступаючы за дубль.

У студзені 2021 году па заканчэньні дамовы пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Неўзабаве стаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёмнам» і склаў угоду з клюбам[8]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе гарадзенцаў, але хутка трапіў на лаву запасных. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[9] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне зь «Іслаччу»[11]. У сьнежні 2022 году скасаваў кантракт з клюбам[12].

З студзеня 2023 году трэнаваўся з казаскім «Атыраў» і ў лютым 2023 году афіцыйна стаў гульцом клюбу[13]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атыраў»[14]. У студзені 2025 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[15].

Міжнародная

25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы (2:1). 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads