Раман Сьцяпанаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рама́н Сьцяпа́наў (нар. 6 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік грузінскага клюбу «Гагра». Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 году выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2012 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ». У сэзоне 2013 году стаў другім брамнікам, нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клубу і ў сэзоне 2014 году, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У сэзоне 2015 году толькі аднойчы зьявіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў Жодзін[4].

Пасьля спрабаваў уладкавацца ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], але не атрымалася. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ»[7]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[8]. Сэзон 2018 году пачынаў у якасьці другога брамніка пасьля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а зь ліпеня (пасля таго, як Рудзянок пакінуў клюб) стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку сэзону 2019 году заставаўся асноўным брамнікам тарпэдаўцаў, але пазьней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпэда». У жніўні 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[9]. Дапамог «Руху» прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Рухам»[10]. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым склаў дамову[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сэзоне 2021 году правёў без заменаў усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 году перайшоў да табару салігорскага «Шахцёру»[12]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 году на ўзаемную згоду скасаваў угоду з салігорскім клюбам[13] і хутка далучыўся да казаскага «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[14][15]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом «Маладэчна-2018»[16], стаўшы першым брамнікам каманды. На пачатку 2025 году прыяднаўся да грузінскага клюбу «Гагра»[17].

Remove ads

Дасягненьні

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads