Мілашавічы

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мілашавічы
Remove ads

Мі́лашавічы[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, на шашы ЛельчыцыГлушкавічы (P36). Мілашавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Мілашавіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Населены пункт вядомы зь пісьмовых крыніц з 1622 году, як сяло ў складзе ВКЛ, дзяржаўная ўласнасьць. З 1793 году Мілашавічы ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі.

З 20 жніўня 1924 году вёска зрабілася цэнтрам сельсавету.

У сьнежні 1942 году нацысты расстралялі 88 жыхароў вёскі.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 52 двары, 338 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 149 двароў, 943 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў; 1917 год — 320 двароў, 964 жыхароў; 1940 год — 300 двароў, 1250 жыхароў; 1998 год — 479 двароў, 1316 жыхароў; 1999 год — 1234 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1011 жыхароў

Інфраструктура

Мэханічныя майстэрні, вытворчая дзялянка Лельчыцкага лясгасу, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, мэдычная амбуляторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк».

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

  • Сьвята-Ўсьпенская царква, драўляная, пабудаваная ў 1995 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads