Міркель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міркель (Міркуль, Мэркель, Мэрхель), Мархіль (Маркель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мархіла, пазьней Мэркіль або Мэркель (Marchilo, Merkil[1], Merkel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -марх- (-марк-, -мерк-) паходзіць ад гоцкага marh 'конь'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Маркальд, Маргер. Адзначаліся германскія імёны Marcold, Margger.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў March, Merkiel (Markiel), Merkelinus (Merklinus), Markwal, Markward[5].
У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Marck, Insterburgensis Borussus, у 1649 годзе — Christophorus Marquardt, Salfeldensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояр нашых Жыжморского повету… а в Добка Миркелевича, а в братаничов его, Богдана а Кгрикгора Ходкевичовъ (4 сьнежня 1517 году)[7]; Балтромей Мирклевичъ (1567 год)[8]; Merkielewicz (9 лютага 1784 году)[9]; Magdalena Markiel (1798 год)[10]; Georgium Merkiel (24 ліпеня 1800 году)[9]; Krystyna Marchil (1801 год)[10][a].
Remove ads
Носьбіты
- Добка Міркелевіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
- Мацьвей Меркель — селянін з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[13]
Мэркелі (Merkiel) і Міркулевічы (Mirkulewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[14].
Мэрхелевічы або Мэрхілевічы (Merchelewicz, Merchilewicz[15]) гербу Рудніца — літоўскі шляхецкі род[16].
Маркуловічы (Markułowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[17].
Маркель (Markiel) і Маркелевіч (Markielewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].
На 1903 год існавалі сялібы: Маркелішкі ў Вількамірскім павеце і Меркелішкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[19].
Назву Мірклішкі маюць вёскі на гістарычнай Ашмяншчыне.
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Маргун (адзанчалася старажытнае германскае імя Marchuni[11]): на гістарычнай Ашмяншчыне існавала вёска Маргунішкі[12]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads