Маргела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маргела (Маргель, Маргіла), Маргайла (Маргаль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мэргель (Mergell[1], Mergel[2]) і Гейламер або Гелмер (Geilamer, Gelmer) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Мервін, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mervinus, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

У Польшчы ў 1635 годзе адзначалася прозьвішча Margol, у 1743 годзе — Margiel[6].

У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Mergell[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Волковыиском повете на имя Моркгелевщина (1503 год)[8]; Hrehory Margiełło (1621 год)[9]; Siemion Margiel (6 студзеня 1700 году)[10]; Magdalena Margielowa de Kryniczyn (1701 год)[11]; Magdalena Margalewiczowa (1702 год)[12]; od P. Margielewicza księgarza (1753 год)[13]; pan Marcin Morgilewicz (27 ліпеня 1797 году)[14]; Aniela Margielewicz (1825 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

  • Рыгор Маргела — шавельскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
  • Антон і Цімох Маргайлы — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаюцца ў 1713 годзе[16]
  • Антон Маргайла — жыхар маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаюцца ў 1730 годзе[17]

Маргель (Margiel), Маргелевіч (Margielewicz) і Маргілевіч (Margilewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

На гістарычнай Віленшчыне існуюць вёскі Маргелі і Маргелькі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads