Міхайлаўшчына (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́йлаўшчына[1] — вёска ў Гарбацэвіцкім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнае станцыі Ясень на лініі Бабруйск — Менск.
Remove ads
Назоў
Назоў, верагодна, паходзіць ад імя Міхал ці прозьвішча Міхайлаў, Міхайлоўскі.
Гісторыя
Вёска вядомая ад пачатку ХХ стагодзьдзя як засьценак Міхайлаўшчызна Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 8 двароў, 54 жыхары. У 1917 — засьценак, 10 двароў, 72 жыхары[2], а ў 1926 — 12 двароў і 75 жыхароў. Напачатку 1997 году было 3 двары, у якіх жыло 5 чалавек, дзейнічала фэрма буйнога рагатага быдла. 20 лістапада 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Восаўскага сельсавету ў склад Гарбацэвіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 2 жыхары
- 2007 год — 2 жыхары, 1 двор
- 1999 год — 4 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads