Міхалёва 2

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхалёва 2[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 9 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, на рацэ Але (прыток Бярэзіны), на шашы Бабруйск — Рагачоў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 году — сяло Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету, 1 двор, 49 жыхароў. У 1905 адбылася забастоўка парабкаў. У 1917 годзе — маёнтак, 83 жыхары. Пасьля кастрычніцкага перавароту на месцы былога маёнтку пабудаваліся колішнія парабкі, узьнікла вёска. Паводле перапісу 1926 году — 32 падвор’і, 146 жыхароў. На брацкай магіле савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1970 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам. Напачатку 1997 году — 51 двор, 87 жыхароў. У вёсцы былі фэрма буйнога рагатага быдла.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 59 жыхароў
  • 2007 год — 69 жыхароў, 40 двароў[2]
  • 1999 год — 87 жыхароў

Нарадзіліся

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads