Міхалёў (Гомельская вобласьць)
былы пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Міхалёў, Міхалёва, Нарыманаў.
Міхалёў (з 1929 году — Нарыманаў[1]) — былы пасёлак у Беларусі, каля вытокаў ракі Тур'і. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Афіцыйна існаваў да 20 верасьня 2011 году[2].
Remove ads
Гісторыя

У 1782 годзе пан Багуслаў Леапольд Аскерка адпаведным тэстамэнтам падзяліў свае разьлеглыя ўладаньні паміж сынамі[3]. У дакумэнце «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[4]. У шляхецкай рэвізіі 1811 году пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка[c] і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[5].
На 1876 год Міхалёў — маёнтак у Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць паноў Александровічаў. У 1889 годзе добрамі Міхалёў у 3704 дзесяціны зямлі валодала купецкая ўдава Баглей Марфа Аляксандраўна[6]. У 1909 годзе у фальварку Міхалёў 1 двор з 16 жыхарамі[7].

У 1926 годзе Міхалёў альбо Нарыманаў-Міхалёўскі — пасёлак у Маклішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай, ад 9 чэрвеня 1927 году Мазырскай акругі, а з 10 лістапада 1927 году ў Алексіцкім сельсавеце тых жа раёну і акругі (да 26 чэрвеня 1930 году), ад 8 ліпеня 1931 году ў Хвойніцкім раёне, з 20 лютага 1938 году ў Палескай, ад 8 студзеня 1954 году ў Гомельскай вобласьці. У 1932 годзе існаваў калгас «Нарыманаў», які складалі 7 сем'яў калгасных гаспадароў, а апрацоўвалі яны 131 га зямлі.
Remove ads
Насельніцтва
Дынаміка
- 1897 год — у фальварку 14 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 16 жыхароў.
- 1926 год — 11 гаспадарак, 44 жыхары.
- 1959 год — 106 жыхароў (згодна зь перапісам).
- 1970 год — 101 жыхар.
- 2004 год — жыхароў няма.
Заўвагі

- Міхал Аскерка спачыў у 1823 годзе, што засьведчана надпісам на надмагільнай пліце з фамільнага склепу нашчадкаў харунжага мазырскага Багуслава Аскеркі і яго дзьвюх жонак Ганны з роду Бандынэлі, Крыстыны з роду Лянкевічаў, які месьціўся паблізу сяла Алексічы і вёскі Глінішча на сучаснай Хойнікшчыне. Тут пахаваныя таксама жонка Міхала Ева з Дамброўскіх (†1811[b]), сын Альбін (1782—1845), неназваная жонка Альбіна, судзьдзі рэчыцкага, (†1882), дачка Альбіна Ганна (1827—1843).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads