Міхал Чатырка
беларускі пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Чатырка (1883, мяст. Любча, Наваградзкі павет, Менская губэрня, цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць — пасьля 1939, Краснаярскі край, ГУЛАГ) — пэдагог, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі. Сусьветна вядомы навукоўца Барыс Кіт лічыць М. Чатырку самым таленавітым пэдагогам Наваградзкай гімназіі[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Маладэчне, пасьля ў Віленскім пэдагагічным інстытуце, на матэматычным факультэце. Працаваў у в. Сенна, у Наваградку. Некаторы час быў настаўнікам у Міры, а з 1924 году выкладаў матэматыку і фізыку ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Пасьля ліквідацыі гімназіі Чатырку перавялі ў заходнюю Польшчу (Цеханаў). З упадкам польскай дзяржавы вярнуўся ў Любчу, дзе быў арыштаваны супрацоўнікам НКУС і разам з усімі грамадоўцамі вывезены ў Ачынскія лягеры (Краснаярскі край), дзе і загінуў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads