Міхась Сеўрук

беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Сеўрук
Remove ads

Міхаі́л Канстанці́навіч Сяўру́к (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж) — беларускі мастак, графік і гравёр (у тэхніках афорт, дрэварыт, лінагравюра і медзярыт).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка і беларускага шляхціца герба «Сьлепаворан»[1]. Разам з бацькамі жыў у Берасьці, Маскве, Снове. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай гімназіі ў 1927 годзе зьехаў у Вільню. Скончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту ў 1932 годзе.

У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 году. Пад час пражываньня ў Вільні заснаваў Віленскае таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пятром Сяргіевічам[3], Кузьмой Чурылам і інш.

З 1939 жыў у Нясьвіжы. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш позьнія работы адрозьніваюцца народнасьцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя кампазыцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968) і іншыя.

Аўтар вокладак зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песьня» (1938), графічных прац «Віленская Alma mater» (1937) і іншых. Разам з Драздовічам, Сяргіевічам, Горыдам аздабляе заходнебеларускія выданьні.

Пасьля 1939 году зьехаў у Нясьвіж. Не дачакаўся прызнаньня ад савецкіх уладаў, якія не даравалі яму нацыяналізму.

Памёр у Нясьвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1994 годзе ў Нясьвіжы створаны «музэй-кватэра» Міхася Сяўрука. Пэрсанальная выстава ў Менску адбылася толькі праз год пасьля сьмерці. А карціна «Жніво» заняло сваё пачэснае месца ў музэйнай залі толькі разам зь беларускай незалежнасьцю[4].

Працы Сяўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, музэях Вільні, кватэры-музэі, а таксама ў фондах Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэю (1114 работ)[3].

Remove ads

Выставы

  • Вільня: 1937, кастрычнік. Выстава віленскіх мастакоў у Інстытуце прапаганды мастацтва[5].
  • Вільня: 1939, красавік — травень. Калектыўная выстава Віленскай групы: жывапіс, скульптура, графіка. Удзельнікамі гэтай выставы былі: Г. Андрэеў, П. Букоўска, К. Чурыла, М. Добнак, Л. Дабжыньскі, В. Дрэма, Р. Гінтылаўна, Т. Гадзішэўскі, Л. Касмульскі, Я. Кавальская, Э. Кучынскі, Х. Мілеўская, А. Паплаўскі, А. Рамановічава, В. Рамановіч, М. Сеўрук, К. Урублеўская, О. Жукоўская[6][7].
  • Менск: у 1980 годзе ў Палацы Мастацтваў упершыню адбыўся шырокі паказ творчасьці Міхася Сеўрука.
  • Менск: у 2005 годзе (да 100-годзьдзя мастака) прайшла юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі[8].
  • Менск: 16 сьнежня — 26 сьнежня 2008 году «Ars incognita» — «Невядомае мастацтва» ў Музэі старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук пры акадэмічным Інстытуце этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклёру. Былі прадстаўленыя творы сямі мастакоў Віленскай мастацкай школы: Сяргей Вішнеўскі, Язэп Драздовіч, Зьміцер Крачкоўскі, Пётра Сергіевіч, Міхась Сеўрук, Васіль Сідаровіч, Павал Южык — 142 творы[9].​
  • Нясьвіж: 8 чэрвеня 2012 — 30 чэрвеня 2012 году ў выставачных залях Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя выстава жывапісу з фондаў музэя «Акамянелыя сымфоніі Нясьвіжа». Прадстаўлены творы такіх майстроў як Міхась Сеўрук, Віктар Вярсоцкі, Уладзімер Клімушка, Уладзімер Сулкоўскі, работы мясцовых мастакоў — Міхаіла і Марыны Канавалавых, Сьцяпана Дашко й інш.[10].
  • Менск: 15 сьнежня 2016 — 16 студзеня 2017 году ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі пачала дзейнічаць выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў віленскай школы — Міхася Сеўрука й Пётры Сергіевіча. Экспазыцыя з прыватных збораў 17 айчынных калекцыянэраў налічвае 150 твораў[11][12][13].
  • Нясьвіж: 27 лютага 2025 — 22 чэрвеня 2025 году ў Палацавым будынку Нясьвіжу адчынілася выстаўка «Міхаіл Сеўрук. Дакрануцца да невядомага», прымеркаваная да 120–годзьдзя з дня нараджэньня мастака. Выдадзены ілюстраваны каталёг выстаўкі[14][15].
  • Менск: 17 кастрычніка 2025 — 14 студзеня 2026 году ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь выстаўка «Міхась Сеўрук. Ідылія», прымеркаваная да 120-годзьдзя з дня нараджэньня мастака, упершыню за апошнія 45 гадоў прадстаўляецца панарама твораў Міхася Сеўрука. У экспазыцыі больш за 120 твораў жывапісу і графікі з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь, Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя, фонда Беларускага саюза мастакоў і прыватных калекцыяў, а таксама вялікая колькасьць рэдкіх архіўных фотаздымкаў зь Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва і Нясьвіскага гісторыка-краязнаўчага музэя[16].
Remove ads

Ушанаваньне памяці

  • Мэмарыяльная шыльда ў Нясьвіжы (1989, скульптар Уладзімер Сьлінчанка)[17].
  • 9 ліпеня 1996 году ў Нясьвіжы адкрыта кватэра-музэй Міхася Сеўрука, у 2013 годзе экспазыцыя была пашыраная й абноўленая[18][19].

У філятэліі

  • Пошта Беларусі ў 2005 годзе выпусьціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Сеўрука «Жніво». 1937.
  • У 2020 годзе, да 115-годзьдзя з дня нараджэньня мастака, быў выпушчаны «Белпоштай» маркаваны канвэрт з арыгінальнай маркай. Марка: Жывапіс. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч. 1905-1979. Аўтапартрэт. Палатно, алей. 1938. Ілюстрацыя: М. К. Сеўрук. На сенажаці. Палатно, алей. 1953.

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads