Кузьма Чурыла
беларускі маляр, гравёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кузьма Чурыла (па-польску: Koźma Czuryło, па-летувіску: Kuzma Čurila; 29 лістапада 1908, вёска Круты Бераг у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці — 15 студзеня 1951, Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пасьля школы, скончыўшы Нясьвіскую гімназію, марыў далей разьвіваць свае мастацкія здольнасьці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасьля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ў Віленскі ўнівэрсытэт імя Сьцяпана Батуры, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся ягоныя сябры-беларусы: Леў Добжынскі (па-польску: Lew Dobrzyński) (1907, Санкт-Пецярбург — 1937, Лоша), Міхась Сяўрук (па-польску: Michał Siewruk) (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж)[1].
На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафэсары: Ежы Гопэн (па-польску: Jerzy Hoppen) (*23.3. 1891 Коўна — 4.10.1969 Торунь) — графіка; Фэрдынанд Рушчыц (па-польску: Ferdynand Ruszczyc), Людамір Сьляндзінскі (па-польску: Ludomir Sleńdziński) (*29.10.1889 Вільня — 26.11.1980 Кракаў) і Аляксандар Штурман (па-польску: Aleksander Szturman) (*18.4.1869 Санкт-Пецярбург — 12.2.1944 Вільня) — жывапіс, малюнак; Бэнэдыкт Кубіцкі (па-польску: Benedykt Kubicki) (*21.3.1874 Сьвяньцяны — 18.2.1951 Лодзь) — партрэтны жывапіс; Балеслаў Балзукевіч (па-польску: Bolesław Bałzukiewicz) (*12.2.1879 Вільня — 13.2.1935 Вільня) — скульптура; Юльуш Клос (па-польску: Juliusz Kłos) (*8.8.1991 Варшава — 5.1.1933 Вільня) і Людвік Сакалоўскі (па-польску: Ludwik Sokołowski) (*24.5.1882 Серадз −7.6.1936 Вільня) — архітэктура; Марыян Маралёўскі (па-польску: Marian Morelowski) (*2.3.1884 Вадовіцы — 25.7.1963 Уроцлаў) — гісторыя мастацтва; Ян Булгак (па-польску: Jan Bułhak) — фатаграфія.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпэндыю з Фонду нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму нэаклясыцызму Італію і Францыю.

Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газэтай «Slowo» ў 1934—1935, 1937, 1939. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».
Адзін з чальцоў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як сябра Віленскага таварыства мастакоў (па-польску: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków 1920-1939)[2][3] экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937[4]) і Вільні (1939[5], 1940, 1941)[6].
У 1937 г. ажаніўся зь сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта (па-польску: Idelfons Houwalt) (23 студзеня 1910 Мікалаеў-на-Амуры — 27 кастрычніка 1987 Познань) Вандай Гоўвальт.
У 1939 г. вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гг. працаваў настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 году быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 г. сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 г. Кузьма выкладаў пры катэдры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Ўнівэрсытэту імя Капэрніка ў Торуні[7].
У 1949 г. Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасьля апэрацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадзкіх Вайсковых могілках[8]. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасьмяротная выстава жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталёг з уступным словам кіраўніка катэдры графікі Ўнівэрсытэту імя Капэрніка Ежы Гапэна. Апроч маляваньня карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленьнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцьці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасьці, праваслаўны паводле веравызнаньня, родная мова — беларуская.
Жонка: Ванда Гоўвальт (па-польску: Wanda Houwalt) (*1914 Вільня — ?) — асыстэнтка катэдры графікі ўнівэрсытэту ў Торуні[9]. Дзеці: сын Марк (*1943 Вільня) і дачка Ірэна.
Remove ads
Выставы
- 1939, красавік — травень. Калектыўная выстава Віленскай групы: жывапіс, скульптура, графіка. Удзельнікамі гэтай выставы былі: Г. Андрэеў, П. Букоўска, К. Чурыла, М. Добнак, Л. Дабжыньскі, В. Дрэма, Р. Гінтылаўна, Т. Гадзішэўскі, Л. Касмульскі, Я. Кавальская, Э. Кучынскі, Х. Мілеўская, А. Паплаўскі, А. Рамановічава, В. Рамановіч, М. Сеўрук, К. Урублеўская, О. Жукоўская[10].
Творы
Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музэях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянэраў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.
|
|
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads