Сямён Шапіра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961, вёска Рачэнь, Любанскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — эканаміст. Чалец-карэспандэнт Беларускай інжынэрнай акадэміі (1997), доктар эканамічных навук (1999), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў (2000).
Нарадзіўся ў сям’і Барыса Міронавіча Шапіры, які ў той час настаўнічаў, а з 1963 г. узначаліў калгас ў Любанскім раёне. У 1983 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгасу «Камсамолец» у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, старшынём СКП «Маяк» ў Койданаўскім раёне. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў сярэдзіне 1990-х[1]. У 1998—1999 гадох займаў пасаду дырэктара Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу[2], у якім прайшоў падрыхтоўку ў асьпірантуры й дактарантуры ды абараніў спачатку кандыдацкую, затым доктарскую дысэртацыі. З 1999 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня эканомікі, з 2002 г. дырэктар Дэпартамэнта эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 2004 г. узначаліў Агракамбінат «Дзяржынскі». З 18 красавіка 2008 г. міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 20 траўня 2010 г. па 14 лістапада 2013 г. старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Рэспублікі Беларусь[3].
14 лістапада 2013 году прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму[4]. 24 траўня 2017 году вызвалены з пасады ў сувязі зь пераходам на іншую працу[5]. За некалькі дзён да гэтага ён быў прызначаны старшынём Беларускай фэдэрацыі хакею.
Remove ads
Творы
- Сямён Шапіра Кіраваньне ў аграпрамысловым комплексе пры рынкавых дачыненьнях = па-расейску: Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. — Менск: Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу, 1998. — 192 с.
- Сямён Шапіра Асновы кіраваньня аграрным сэктарам ва ўмовах рынку: тэорыя, мэтадалёгія і практычныя рэкамэндацыі = па-расейску: Основы управления аграрным сектором в условиях рынка : теория, методология и практические рекомендации. — Менск: БелНДІЭІ АПК, 1999. — 193 с.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads