Навакухнаўшчына
былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наваку́хнаўшчына[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Вёска месьцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Каленкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомля; сёньня — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).
Гісторыя



Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў разьмежаваньні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[a], Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 году, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгодзьдзяў прылегласьці Barborowszczyzny Кажушак, хвойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.
На 1909 год у ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні ў адным двары было 10 жыхароў[3].
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі безь вестак[5].
Пасьля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на мапах Навакухнаўшчынай[b]. Паводле перапісу 1959 году ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгасу імя XXII зьезду КПСС з цэнтрам у вёсцы Кажушкі[7].
Да 8 студзеня 1987 году вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавету, пасьля — у складзе Тульгавіцкага сельсавету[8].
Remove ads
Заўвагі
- У хвойніцкай кнізе «Памяць» нават у пераліку адселеных у сувязі з аварыяй на ЧАЭС вёсак названая Кухнаўшчына[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads