Навасёлкі (Бярэзінскі раён)
вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Бярэзінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома ад 18 стагодзьдзя. У 1795 годзе ўзгадваецца як Навасполкі ў складзе Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1800 годзе Навасёлкі ва ўласнасьці Л. Тышкевіча. У 1811 годзе ва ўласнасьці К. Маршалавай. У 1845 годзе ва ўласнасьці графіні Ваньковіч. У 1858 годзе ва ўласнасьці М. Патоцкага. У 1884 годзе адчынілася школа граматы. Ад 6 кастрычніка 1919 году да 10 жніўня 1920 году ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, потым — у склад Ігуменскага павету БССР. Падчас Польска-савецкай вайны ў 1920 годзе вёска была спаленая. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Ленінскія дні».
28 траўня 2013 году перададзеная зь Бярэзінскага ў Пагосцкі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 219 жыхароў
- 2008 год — 245 жыхароў, 110 двароў
- 1999 год — 301 жыхар
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads