Навасёлкі (Краснасельскі сельсавет)

вёска ў Краснасельскім сельсавеце Ваўкавыскага раёну From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навасёлкі[1]вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Краснасельскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 34 чалавекі
  • 1999 год — 83 чалавекі

Гісторыя

За часам міжваеннай Польшчы населены пункт належаў да гміны Рось Ваўкавыскага павету[2]. Паводле вынікаў дзяржаўнага статыстычнага сьпісу (ад 1921 году), у фальварку заставаўся 5 хатніх будынкаў, у якіх жылі 52 асобы — 21 мужчына і 31 жанчына (45 рымскіх каталікоў, 7 праваслаўных; 45 палякаў, 7 беларусаў)[3].

Пазьней у населеным пункце зямельныя ўчасткі атрымалі польскія вайскоўцы: Ян Фрэй, Павал Глебік, Адам Густоўскі, Віктар Германовіч, Стэфан Юшчак, Чэслаў Кіткевіч, Браніслаў Лойка, Ежы Маркс, Павал Матрашак, Станіслаў Міхальчык, Ян Мрозек, Рышард Асмульскі, Станіслаў Поляк, Станіслаў Ранш, Тадэвуш Раруткевіч, Юлян Сас-Кульчыцкі, Віктор Шальпук, Міхал Шыпшынскі, Ян Тупікоўскі, Вітольд Вербаль, Вінцэнт Зянкевіч[4]. У 1940 годзе Станіслаў Поляк зь сям’ёю былі сасланыя[5].

У выніках дзяржаўнага статыстычнага сьпісу, а таксама ў дакладным, але прыватным сьпісе Быстрыцкага, азначаны як «фальварак»[3][2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads