Юры Жыгамонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́ры Ўладзі́меравіч Жыгамо́нт (нар. 1968, Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі актор і журналіст[1].

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Каля 17 гадоў вёў тэлеперадачу «Падарожжы дылетанта», якую стварыў на тэлеканале «Сталічнае тэлебачаньне». Па выніках галасаваньня, праведзеных газэтай «Комсомольская правда в Белоруссии» празнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 году[2].

Remove ads

Біяграфія

Юры Жыгамонт нарадзіўся на Палесьсі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле зьвестак, пражыла больш за сто гадоў[3]. Яго дзед, Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[4]. Юры яшчэ зь дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[5].

Скончыў ПТВ па спэцыяльнасьці «кіроўца вежавых кранаў»[3]. У 1994 г. скончыў БДТМІ (Тэатральна-мастацкі інстытут). Падчас навучэньня ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на мапе нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[5].

Актор тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спэктаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[6]. Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[3].

17 кастрычніка 2021 году ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» выйшла яго кніга «Мястэчкі і вёскі Беларусі», якая ўвабрала аповеды са сцэнароў да тэлеперадачы «Падарожжы дылетанта» за 17 гадоў. Больш за 50 аповедаў пра вёскі зьмяшчалі фотаздымкі. Нататкі зьмяшчалі казкі і паданьні пра паходжаньне мястэчак у 10 раёнах, у тым ліку ў Аршанскім і Барысаўскім, Ваўкавыскім і Вярэнаўскім, Івацэвіцкім і Карэліцкім, Лідзкім і Ляхавіцкім, Мёрскім і Пастаўскім раёнах. Найбольш падрабязныя паданьні апісвалі паходжаньне такіх 14 вёсак і мястэчак, як Барань і Бяльмонты, Бусяж і Варонча, Вішнявец і Гайцюнішкі, Гудагай і Друя, Дрысьвяты і Жырмуны, Ідолта і Лынтупы, Мсьцібава і Шарашова. Цана кнігі ў кнігарнях Менску складала 30 рублёў (11,75 $)[7].

Remove ads

Цытаты

Пра сябе

« Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую. »

—Юры Жыгамонт, «Наша Ніва», 28.07.2009

Пра беларусаў

« Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я катэгарычна ня згодны. Лапці — гэта звычайны спэцабутак, якім карысталіся нашыя продкі, калі ішлі на працу або ў лес. А на сьвяты і ў царкву яны надзявалі боты. Усяму гэтаму адпавядае гістарычны стэрэатып: калі беларусы — значыць, сяляне. Хто нашы продкі? Тыя, хто хадзіў у лапцях ды з косамі. А ў нас прысутнічалі і іншыя саслоўі — магнаты, шляхта, гараджане. Яны апраналі на сябе цяжкія дасьпехі, бралі ў рукі вялізныя мячы і йшлі абараняць радзіму ад ворагаў. Вось гэтыя экспанаты і трэба ўсюды выстаўляць як сімвал непераможнасьці нашага народу! »

—Юры Жыгамонт, «Наша Ніва», 28.07.2009

Пра шанаваньне памяці продкаў

« Трэба зрабіць усё, каб людзі не забывалі, што ў нас была магутнейшая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, што тут раней жылі князі, каб іх ведалі, паважалі. У нас жа вельмі мала вуліц, названых у гонар слынных людзей Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Тадэвуша Касьцюшкі, Адама Міцкевіча. На Беларусі засталося шмат панскіх склепаў. Іх паразбурвалі, шукалі скарбы, раскапвалі гэтыя могілкі. Часам прыяжджаеш у нейкае мястэчка, а каля ўскрытага склепу косткі валяюцца, у склепы сьмецьце скідваюць. Я лічу, што на гэта павінны зьвярнуць увагу ўлады. Продкаў сваіх трэба шанаваць. »

—Юры Жыгамонт, Экспресс Новости. 09.12.2004

Remove ads

Узнагароды

23 траўня 2012 году загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юры Жыгамонт узнагародзжаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads