Натальля Пяткевіч

беларуская палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Натальля Ўладзімераўна Пяткевіч (дзяв. Краўчанка; нар. 1972, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі палітык.

Хуткія факты Намесьніца прэм'ер-міністра Беларусі, Прэзыдэнт ...

Намесьніца прэм'ер-міністра Беларусі (ад 22 траўня 2025 году) ў сацыяльных пытаньнях[1]. Адначасна мела паўнамоцтвы прадстаўніцы Беларусі ў Радзе Эўразійскай эканамічнай камісіі і нацыянальнай каардынаркі ў справах Садружнасьці незалежных дзяржаваў[2]. Першая намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2010 і 2024—2025). Кандыдатка юрыдычных навук (1998).

Remove ads

Біяграфія

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3]. З 1998 — кандыдат юрыдычных навук (2001)[4]. Працавала вядучым спэцыялістам, затым начальнікам кіраваньня дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004 — намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі[5].

Натальлю Пяткевіч нярэдка клічуць «жалезнай лэдзі» Беларусі і лічаць адным з магчымых кандыдатам на пост наступнага прэзыдэнта Беларусі[6].

У канцы ліпеня 2009 году Натальля Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савету пры прэзыдэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе замяніў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міцкевіч[7].

28 сьнежня 2010 году была адстаўлена з пасады першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[8]. Да 1 кастрычніка 2014 году займала пасаду памагатай прэзыдэнта Беларусі[9]. У 2015—2019 гадох займала пасаду генэральнай дырэктаркі гасьцінічнага ТАА «Шантэр» (Менск, вул. Панамарэнкі, д. 7)[1], заснаванага ў сакавіку 2015 году.

27 чэрвеня 2024 году зноў прызначаная першай намесьніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта[10].

Remove ads

Санкцыі ЕС, ЗША

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў, а краіны-чальцы ЭЗ – у чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[11][12][13][14][15].

Сям’я

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, узначальвае «Нацыянальныя спартовыя лятарэі». 27 сакавіка 2009 году выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі[16]. З 2018 году ў шлюбе з Валянцінам Рыбаковым, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН[10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads