Наўтыка Торн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наўтыка Торн (па-ангельску: Nautica Thorn; нарадзілася 13 чэрвеня 1984 году ў Ваіпаху, Гаваі) — амэрыканская порнаакторка. Торн — напалову японка, на чвэрць пуэртарыканка і на чвэрць гавайка.
Па яе словах, яна страціла некранутасьць у чатырнаццаць гадоў[1]. Да шаснаццаці гадоў жыла на Гаваях, затым пераехала ў Каліфорнію. Яе першай працай была пасада адмыслоўца па маркэтынгу ў гуказапісвальнай кампаніі[2]. У васямнаццаць гадоў яна стала стрыптызёршай. Падчас аднаго з выступаў Наўтыкі яе заўважыў агент і прапанаваў здымацца аголенай для парнаграфічных сайтаў. З часам яна стала здымацца ў сцэнах мастурбацыі і цьвёрдай парнаграфіі.[1]
Спачатку яна здымалася ў порна штодня, але затым зьнізіла сваю актыўнасьць да пяці-шасьці здымачных дзён у месяц.[2] Торн прыняла ўдзел у рэаліці-шоў канала Fox Network пад назвай My Bare Lady («Мая аголеная лэдзі»), у якім чатыры порназоркі (адной зь якіх была Наўтыка) спрабавалі сябе ў клясычнай драме на тэатральнай сцэне. Таксама Наўтыка зьнялася ў ролі стрыптызёршы ў эпізодзе галівудзкай камэдыі «Крышку цяжарная» (Knocked Up).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads