Нежыхаў

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Не́жыхаў[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 158 км ад Гомля.

Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Расейская імпэрыя

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Нежыхаў – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[2]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што слабада Нежыхаў, вёскі Капоранка, Кулажын, Крукі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (ізноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[3].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Нежыхаў у складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліс ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[4].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads