Ненад Адамавіч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́над Ада́мавіч (па-сэрбску: Nenad Adamović/Ненад Адамовић; нар. 12 студзеня 1989 году, Топала, СФР Югаславія) — сэрбскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і нападнік клюбу «Бежанія».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец бялградзкага «Партызану», пазьней выступаў у розных клубах Сэрбіі. У 2012—2013 гадох выступаў за сэрбскі клюб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 году перайшоў у менскае «Дынама»[4]. У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазыцыі флянгавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасьці цэнтральнага нападніка. У сэзоне 2014 году канчаткова перайшоў на пазыцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў сэзоне, які, аднак, ня здолеў захаваць першы радок да канца чэмпіянату. Сэзон 2015 году пачаў ня вельмі ўдала, футбалісту не шанцавала ў першых матчах першынства, калі нярэдка ягоныя стрэлы прыходзіліся ў каркас брамы. Аднак 31 траўня 2015 году гулец усё ж такі здолеў адзначыцца, аформіўшы дубль у хатнім матчы супраць «Нафтану». Пры гэтым лік сьпярша быў адкрыты гасьцямі, такім чынам рэзультатыўны посьпех Ненада дапамог камандзе атрымаць валявую перамогу. Двойчы ў галявых эпізодах асыстэнтам выступаў іншы балканскі легіянэр, Фатас Бэчырай. У ліпені 2016 году пакінуў менскае «Дынама»[5]. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[7].
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads