Новалукомаль

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Новалукомаль
Remove ads

Новалукомальместа ў Беларусі, на беразе Лукомскага возера. Уваходзіць у склад Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 943 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 23 км ад Чашнікаў. Таварная чыгуначная станцыя ў месьце, найбліжэйшая пасажырская станцыя — Чашнікі на лініі Ворша — Лепель (за 20 км).

Хуткія факты

Новалукомаль — места беларускіх энэргетыкаў. Тут працуе Лукомская ДРЭС.

Remove ads

Назва

Назва Новалукомаль утварылася ад вёскі Лукомлю і ад аднайменнага Лукомскага возера, на беразе якога знаходзіцца места.

Гісторыя

Гісторыя Новалукомлю пачалася ў 1964 годзе, калі ў зьвязку з пачаткам будаваньня Лукомальскай ДРЭС тут заснавалі пасёлак. 31 сьнежня 1965 году Новалукомаль атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. 31 ліпеня 1970 году ён атрымаў статус места.

У 2004 годзе Новалукомаль адзначыў сваё 40-годзьдзе. У гэты ж год тут асьвяцілі касьцёл Сьвятой Марыі Магдалены[2]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1974 год — 10,6 тыс. чал.[3]; 1989 год — 13,8 тыс. чал.; 2000 год — 15,1 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 14,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 945 чал.[5] (перапіс); 2014 год — 13 088 чал.; 2017 год — 13 072 чал.[6]; 2018 год — 12 943 чал.[1]

Адукацыя

У Новалукомлі працуюць 2 агульныя сярэднія школы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўлае паліклініка.

Культура

Дзеюць палац культуры і кінатэатар.

Спорт

  • Футбольны клюб «Энэргетык»
  • Футзальны клюб «Эласт-ВГУ»

Эканоміка

Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Новалукомлю ...

Транспарт

Мае аўтобуснае злучэньне зь Менскам і Віцебскам.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее санаторыя-прафілякторыя «Сасновы бор». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лукомаль».

Славутасьці

Каля места, ува ўрочышчы Гарадку на рацэ Лукомцы, знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі позьняга мэзаліту (5—4 тысячагодзьдзе да н. э.).

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Вонкавыя спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads