Норма Алеандра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (па-гішпанску: Norma Aleandro; 2 траўня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынская акторка, рэжысэрка кіно й тэатру, сцэнарыстка.
Remove ads
Біяграфія
Норма паходзіць зь сям’і актораў тэатру й кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросьце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лёпэ дэ Вэгі, Мігеля Сэрвантэса, Тырса дэ Маліна, Юджына О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнэсі Ўільямза, Жана Ануя, Марыё Варгаса Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952 годзе, згулялася больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала й працуе на тэлебачаньні. У 1976—1981 гады жыла ва Ўругваі й Гішпаніі, здымалася ў фільмах гішпанскіх кінарэжысэраў, пазьней працавала ў Галіўудзе.
Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст. Сястра — аторка Марыя Ванэр, сын — актор Оскар Фэрыньнё.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Норма Алеандра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- На сайце Кіно Аргентыны (гішп.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads