Нямковічы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нямко́вічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Котранскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 98 жыхароў, 16 двароў.
За польскім часам — у гміне Котра Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року ў вёсцы 135 жыхароў, 31 двор. У ліпені 1942 вёска спаленая нацыстамі[5], забітыя 25 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 55 жыхароў (перапіс); 1999 год — 14 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 9 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 9 жыхароў, 6 двароў[6]; 2010 год — 7 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads