Нікола Жыгіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікола Жыгіч
Remove ads

Нікола Жыгіч (па-сэрбску: Никола Жигић/Nikola Žigić) — сэрбскі футбольны гулец, нападнік. У 2004—2011 гадах чалец нацыянальнай каманды Сэрбіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пасьля некалькіх сэзонаў, што Нікола правёў у ніжэйшых лігах, гулец быў запрошаны ў «Црвену Зьвезду». За тры сэзоне ў бялградзкім клюбе Жыгіч правёў 110 гульняў і забіў 71 гол у розных спаборніцтвах. Сваёй гульнёй выклікаў цікавасьць некалькіх ангельскіх клюбаў, накшталт «Ўэст Гэму» й «Арсэналу», але прэзыдэнт сэрбскага клюбу адклаў трансфэр да сканьчэньня Чэмпіяната сьвету 2006 году. Падчас гульні ў сэрбскіх лігах тройчы быў абраны як найлепшы гулец краіны ― 2003, 2005 і 2006 гадоў.

29 жніўня 2006 году Нікола падпісаў чатырохгадовую дамову з гішпанскім «Расінгам». 1 красавіка ён аформіў свой першы хэт-трык за сантандэрскі клюб у гульні супраць «Атлетыка» зь Більбао. За першы сэзон у Гішпаніі забіў 13 галоў, пасьля чаго такія клюбы як «Тотэнгэм», «Фэнэрбахчэ», «Барсэлёна» й «Ювэнтус» пажадалі ўбачыць яго ў сваім складзе.

8 жніўня 2007 году Sky Sports паведаміў, што Нікола Жыгіч ― гулец гішпанскай «Валенсіі». Сэрб абыйшоўся валенсійцам у 20 мільёнаў эўра. Дамова была разьлічана на пяць гадоў.

Першы гол за новы клюб забіў у матчы на кубак у браму варот «Рэал Уніёну», зрабіўшы дубль, калі яго каманда перамагла зь лікам 2:1. Першы гол у чэмпіянаце быў забіты ў гульні супраць «Сарагосы». Сэзон 2008―2009 правёў зноўку ў Расінгу, але на гэты раз у арэндзе. З траўня 2010 году зьяўляўся гульцом ангельскага «Бірмінггэм Сіці» пакуль не сышоў з каманды ў 2014 годзе.

Remove ads

Зборная

Першую гульню за зборную правёў у 2004 годзе, гульцом асноўнага складу стаў у сярэдзіне 2005 году. На чэмпіянаце сьвету 2006 забіў 1 гол у браму зборнай Кот-д’Івуару.

Дасягненьні

«Црвена Зьвезда»

  • Чэмпіён Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006
  • Уладальнік Кубку Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006

«Валенсія»

«Бірмінггэм Сіці»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads