Ніўкі (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ні́ўкі[1] — вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 26 кілямэтраў на поўдзень ад Белаазёрску, за 140 км на паўднёвы ўсход ад Бярэсьця. Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Чорнага возера. Ніўкі ўваходзяць у склад Пескаўскага сельсавету.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню Ніўкі згадваюцца ў 1554 годзе — тады сяло адносілася да тэрыторыі Зьдзітоўскай пушчы Вялікага Княства Літоўскага.

У канцы XIX стагодзьдзя вёска ўваходзіла ў склад Пескаўскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні.

З 1921 году дзякуючы Рыскай мірнай дамове Ніўкі ўвайшлі ў склад Польшчы.

У 1924 годзе ўвайшлі ў склад Пескаўскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. А з 1939 была ўключана ў склад БССР.

17 верасьня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Белаазёрскага ў склад Пескаўскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 182 чалавекі
  • 2010 год — 142 чалавекі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads